Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 9, 36 – 10, 8 |
18.06.2017 03:00 |
«Паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, паслаў іх». У той час: Езус, убачыўшы натоўпы людзей, злітаваўся над
імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць
пастыра. Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво вялікае, ды работнікаў мала;
дык маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё. І,
паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых
духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Імёны ж дванаццаці
апосталаў былі такія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго,
Якуб Забядэя і Ян, брат ягоны, Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацвей
мытнік, Якуб Алфееў і Тадэвуш, Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і
здрадзіў Яго.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.