Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гбр 10, 11–18 |
08.06.2017 08:59 |
Ён адной ахвярай назаўсёды зрабіў дасканалымі асвячаных Кожны святар штодзённа стаіць у служэнні і шмат разоў прыносіць адны і тыя ж ахвяры, якія ніколі не могуць знішчыць грахоў. А
Езус Хрыстус, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч
Бога, чакаючы таго часу, калі ворагі Ягоныя будуць пакладзены як
падножжа ног Ягоных. Бо Ён адной ахвярай назаўсёды зрабіў дасканалымі
асвячаных. Пра гэта сведчыць нам і Дух Святы, бо сказана: Вось
запавет, які ўстанаўлю з імі пасля гэтых дзён, — кажа Пан: укладу
законы Мае ў іхнія сэрцы, і запішу іх у розуме іхнім, а грахоў і
беззаконняў іх больш не ўспомню.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.