Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лк 1, 39-56 |
02.07.2017 03:00 |
«Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне». Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі
Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і
напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і
сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння
Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі
голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці
дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца
сказанае Ёй Панам. Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам. Скінуў магутных з трону і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі. І прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў, і вярнулася ў дом свой. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.