Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродна — парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
Гродна — касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
redemptor.grodnensis.by
Адрас:
вул. Курчатава, 41
г. Гродна
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
Рэспубліка Беларусь
230005

Тэл./Факс: (8-0152) 76-92-62

Вэб-сайт: www.redemptor.by
аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Святая Імша ў нядзелю і святы — 07.30, 09.00 (бел.), 10.30, 12.00 (сума), 15.00 (для бацькоў і дзяцей пасля першай Камуніі, бел.), 16.30 (для бацькоў і дзяцей пасля першай Камуніі, бел.), 19.00 (для моладзі), 21.00
  • Святая Імша ў будні — 08.00, 19.00
Нешпары ў нядзелю — 18.30

Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі — серада 18.30

Песні жальбы (у час Вялікага посту) — 18.00

Адпуст: трэцяя нядзеля ліпеня, Маці Божай Нястомнай Дапамогі (27 чэрвеня)

"Даяздныя капліцы": Русота - капліца свв. апосталаў Пятра і Паўла, святая Імша ў кожную другую нядзелю ў 13.30

У Багушоўцы капліцы ўжо няма.

dЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1993 г.

07.11.2000 —  умураваны вуглавы камень у сцяну касцёла і душпастырскага цэнтра. Гэты камень з гробу святога Пятра з Рыма быў падараваны і асвечаны папам Янам Паўлам ІІ. Асвячэнне і ўмураване камня здзейсніў біскуп Антоні Дзям'янка ў прысутнасці правінцыяла Варшавскай правінцыі рэдэмптарыстаў.

sКапліцы

РУСОТА — капліца Св. Апосталаў Пятра і Паўла

Св. Імша ў кожную другую нядзелю —  13.30

Вёска Русота — капліца Св. Апп. Пятра і Паўла
Фота Андрэя Дыбоўскага 

Вёска вядома з 1392 г., як дадзеная ў валоданне гродзенскаму фарнаму касцёлу згодна з фундушам Вітаўта і Ягайлы. У міжваенны час тут, як ужо дзейная, згадваецца драўляная філія пад тытулам св. Апостала Пятра «даўняй фундацыі», далучаная да фарнай парафіі. Пабудаваў яе пан Прушынскі на ўзвышшы каталіцкіх могілак, прыкладна ў 1,5км ад в. Камянная Русота па дарозе на Гродна (паміж в. Чэшчаўляны і Ялоўшчына). Пры савецкай ўладзе капліца была зачынена і з часам пераўтварылася ў руіны.

У 1988 г. вернікі на чале з мясцовым жыхаром Нікадэмам Юрэвічам і разам з кс. Антоніем Саміла з Гожы аднавілі амаль зруйнаваную святыню. У тым ж, 1988 г., капліца была асвечана пад тытулам св. Апосталаў Пятра і Паўла. У 1999 г. тут праводзілі місійную працу рэдэмптарысты, пра што сведчыць крыж каля святыні.

Капліца ў Русоце — прамавугольная ў плане з 3-граннай алтарнай часткай (дзе змешчаная сакрыстыя) святыня, накрытая 2-схільным шыферным дахам з вальмамі над алтаром, вертыкальна ашалёваная і завершаная над уваходам 2-яруснай чацверыковай вежай-сігнатуркай. Залавы інтэр’ер перакрыты падшыўной дашчатай столлю. Алтарную сцену ўпрыгожвае эклектычная драўляная эдзікула з абразом Маці Божай Вострабрамскай, у атачэнні патранальных абразоў свв. Пятра і Паўла.

У самой в. Камянная Русота захаваўся звычайны для гэтых мясцінаў помнік-ахоўнік пад карункавым металічным крыжам і надпісам па-польску: «Ад голаду, хваробы, агня і вайны барані нас Божа». Але цікавасць у тым, што некалі прыдарожны, цяпер помнік стаіць на плошчы перад вясковай крамай, пабудаванай у савецкія часы па-за ім.


МАЛЫШЧЫНА

Капліца ў в. Малышчына
 Фота grodnensis.by

Капліца на мясовых могілках пабудавана ўжо ў наш час з бутавага каменю. Паводле праекта гродзенскага архітэктара Куніцкага яе пачалі ўзводзіць увосень 2003 г. і асвяцілі ў 2004 г. Шмат дапамагла ў будаўніцтве сямья мясцовых жыхароў Кірчукоў (д.№ 32).

Капліца ўяўляе сабою невялікі аб’ём з паўкруглай алтарнай часткай пад высокім 2-схільным дахам. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной дашчатай столлю, маленькія вокны ўпрыгожаныя вітражамі з выявамі Пана Езуса (у цэнтры) і 4-х Евангелістаў.


Адноўлена 30.11.2015 14:42
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.