Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лельчыцы — парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай

Адрас:
г. Лельчыцы 247840
вул. Астроўскага, 31
Лельчыцкі р-н
Гомельская вобл.

Тэлефон: +375 23 565 30 02; +375 33 659 77 88

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

 

Расклад набажэнстваў:

Святая Імша ў нядзелю – 10.30; у святы і першыя пятніцы – 10.30 і 18.00.

Пн – 8.00;
Сер – 18.00;
Чц – 8.00;
Пт – 8.00;
Сб – 8.00;
 

Набажэнствы ў іншых месцах:

Жыткавічы: Святого Юзафа рамесніка.
Святая Імша ў нядзелю і святы – 8.00.


Адпуст: 13 мая - Маці Божай Фацімскай; урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
У Жыткавічах - 1 мая: святога Юзафа рамесніка.
 

а З гісторыі парафіі:

Лельчыцы ўпершыню ўзгадваюцца ў гістарычных хроніках у XVI стагоддзі як вёска ў Мазырскім павеце Кіеўскага ваяводства. Уладальнік Лельчыцаў Фелікс Тышкевіч у 1909 г. стаў ініцыятарам і фундатарам пабудовы першага мясцовага драўлянага касцёла. Святыня была асвечана ў 1913 г. арцыбіскупам Вінцэнтам Ключынскім. Вядома, што пробашчамі парафіі былі Казімір Даўгяловіч у 1909—10 гг. і Ян Жаўрыт у 1912—13 гг.

Захавалася вельмі цікавае апісанне першага лельчыцкага касцёла (Tarnowski S.): «Меў каля 10 метраў даўжыні. Драўляны, падмурак з каменю. На званіцы і касцёле былі пазалочаныя крыжы. Вокны вялікія. Пастаўлены былі вельмі высока. Мелі толькі белыя шыбы. Па правым баку было шэсць акон, бо з левага былі вежа і два акны меншыя. З правага боку ад уваходу ў касцёл быў уваход на хоры, з арганамі. Хоры былі падпёртыя трыма слупамі. Пры ўваходзе — вялікі крыж, з метр вышынёй. Распяты Езус. Пад сподам была місачка на свянцоную ваду ў выглядзе ракавіны. Бляшаная кропельніца прыбіта да слупа. Першыя дзверы былі цалкам драўляныя, з дубу. Астатнія дзверы былі зашклёныя да паловы.

Алтар быў зроблены з усходу. Да алтара вялі дзве ступені. Прэзбітэрый быў высланы дыванамі ручной работы. Алтар быў абгароджаны баляскамі, дзе быў раззалачоны ручнічок. Балюстрада была фігурнай з дрэва з пераходам каля метра-метра дваццаці. У вялікім алтары быў пасярэдзіне каўчэг для святых дароў і абраз сэрца Езуса ў пазалочаных рамах. Над алтаром лунаў Святы Дух у выглядзе Голуба. Побач былі анёлы. З левага боку (касцёла) была амбона з пазалочанымі кантамі. Над амбонай — невялікі дашок, пакрыты белым матэрыялам. З левага боку быў таксама алтарык з фігурай святога Антонія, а з правага боку алтарык з Езусам. Пры св. Антонію была перагародка для хрысцільні.

Лаўкі ў касцёле былі шырокія. Па баках стаялі тры харугвы. Па правым баку звычайна сядзелі мужчыны, па левым — жанчыны. Стаялі дзве спавядальні. Падлога была чырвоная, сцены — белыя.

Касцёл атачала даволі вялікая плошча з зялёнаю травою. Па ёй свабодна можна было хадзіць з працэсіяй. Насупраць касцёла стаяла плябанія з невялікім агародам.

У 1922 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл. Пазней святыню прыстасавалі пад сховішча. У 1943 г. будынак згарэў.

Парафія ў Лельчыцах адрадзілася ў 1990 годзе. У 1991 г. пачалося будаўніцтва парафіяльнага касцёла, завершанае ў 1998 г. пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Збігнева Бояра. 4 верасня 1998 г. новы дом Божы быў кансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам. Касцёл атрымаў тытул Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай.

Паводле матэрыялаў часопіса «Ave Maria»

Адноўлена 01.12.2015 19:57
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.