Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гарадок — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Гарадок — касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Вакзальная 2а
Гарадок
Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
211573

Тэл.: (8-02139) 42240пппРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

(інфармацыя на 09.10.16)

  • Святая Імша ў нядзелю: 10.00 (18.30 – Езярышча)
  • Святая Імша ў аўторак і пятніцу: 18.00
Адпусты: Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі – 31 мая

рЗ гісторыі парафіі

Гарадок знаходзіцца на галоўнай дарожнай і чыгуначнай лініі да Санкт-Пецярбурга, амаль на мяжы з Расійскай Федэрацыяй.

Гісторыя парафіі Гарадок, паводле дадзеных, узятых з некалькіх крыніцаў, калісьці запісаных былым душпастырам па рубрыках, пачынаючы з 1886 г., уяўляла сабой наступнае: «У мясцовасці Рэмні, якая знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Гарадка, была капліца пад тытулам святых Апосталаў Пятра і Паўла, якая належала да парафіі Веліж. Цяпер там знаходзіцца старажытны касцёл ХІХ ст. на падмурку будынка XVIII ст. Руіна прыдатная для адбудовы, бо сцены трывалыя і дах амаль цэлы. Зруйнавана закрыстыя, не хапае вокнаў і дзвярэй, часткі падлогі, – так пісаў былы душпастыр. – Тут калісьці жылі літоўскія асаднікі» (гл. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. ІІ, с. 490). Пад рубрыкай 1893 г. знаходзім: «У Гарадку была капліца на могілках пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якая належала да парафіі св. Барбары ў Віцебску». У кнізе «Нашы касцёлы» чытаем: «Парафія св. Барбары ў Віцебску мае тры капліцы: на могілках, у Доўжыне і ў Гарадку. Пры апошняй пражывае некалькі шляхецкіх сем’яў і трохі сялян, але вельмі раскіданых па тэрыторыі». У «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага» (Варшава, 1886 г., т. ІІІ, с. 133) знаходзім звесткі, што «каталіцкага касцёла ў Гарадку не было, хоць да 1864 г. быў араторыум у доме мясцовага жыхара Уланоўскага, і католікаў на той час было 210 чалавек». У «Геральдыцы беларускіх местаў» Анатоль Цітоў сцвярджае, што ў 1906 г. у Гарадку былі дзве каталіцкія капліцы, у якія прыязджаў кс. Ігнацый Рудзіс, пробашч парафіі св. Барбары, дзве царквы (драўляная і мураваная) і 10 габрэйскіх дамоў малітвы.

У 1922–1926 гг. пробашчам капліцы пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі у Гарадку быў кс. Міхал Ружыцкі, 1864 г. нар. Парафія ў Гарадку была зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 г. У раёне пражывае каля 30 тыс. чалавек.

Парафіяльная капліца, пабудаваная намаганнямі кс. Адама Дынака.

Адноўлена 10.10.2016 15:16
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.