Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дрысвяты — парафія Святых Пятра і Паўла |
Адрас: Браслаўскі р-н
вЗ гісторыі парафіі Парафія бярэ свой пачатак з XVI стагоддзя, калі ў 1514 г. побач з крэпасным валам, збудаваным на востраве, па фундацыі караля Жыгімонта Старога быў пабудаваны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1725 г. на тэрыторыі вёскі збудавалі новы драўляны касцёл пад тытулам св. Апосталаў Пятра і Паўла, фундаваны віленскім ваяводам. Гэта быў драўляны будынак з характэрнымі рысамі ў сучасным стылі. Арыгінальны звонку, ён захаваў сакральную кампазіцыю. Аднавежавая, прамавугольнай формы святыня мела двух’ярусны дах з невялікім балдахінам. Унутры знаходзіліся восем драўляных слупоў. Будынак быў ушчэнт знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, а на яго месцы паставілі каменны крыж. Будаўніцтва новага касцёла працягвалася доўга, да 1929 г. Касцёл памерамі 14х24 м пабудавалі з дрэва. Гэта не быў помнік сакральнай архітэктуры. У пасляваенны перыяд касцёл дзейнічаў да 1964 г., пакуль не выехаў кс. Юзаф Козел. Канчаткова касцёл зачынілі ў 1964 г., ён служыў складам жалеза. Аддадзены для рэлігійных патрэбаў у 1991 г., адбудаваны ў 1991–1994 гг. і рэкансэкраваны 29.06.1994 г. кардыналам Казімірам Свёнткам. На тэрыторыі парафіі знаходзіцца таксама філіяльная капліца пад тытулам св. Вінцэнта ў Нурвянцах (10 км ад парафіяльнага касцёла). |
||
Адноўлена 11.10.2016 11:13 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.