Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пеліканы — парафія Св. Якуба |
Адрас: Браслаўскі р-н
ыЗ гісторыі парафіі Неагатычны касцёл у Пеліканах пад тытулам св. Апостала Якуба пабудаваны з цэглы ў 1907 г. Мае памеры 18х35 м. Пасля вайны святыню адабралі ў вернікаў і ў 1949–1990 гг. прызначылі спачатку пад склад збожжа, пасля пад склад штучных угнаенняў, свінарнік, а ўрэшце – пад гаражы. І ўсе ж касцёл быў ў 1990–1994 гг. адбудаваны. Рэкансэкраваны 29 чэрвеня 1994 г. кардыналам Казімірам Свёнткам. На тэрыторыі парафіі ў Пеліканах знаходзяцца яшчэ чатыры сакральныя пункты: – Ясенішкі (10 км ад Пеліканаў) – капліца св. Ядвігі Сілезскай. Пабудавана ў 1935 г., адрамантаваная. Цяпер знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Пакрыта бляхаю. – Латошкі (17 км ад Пеліканаў) – капліца Божай Міласэрнасці. Дом ператвораны ў капліцу. – Шалакундзі (8 км ад Пеліканаў) – капліца Добрага Злачынцы. Драўляная, новая, у вельмі добрым стане. – Місянцы – капліца на могілках (пабудавана пасля 1990 г.). На паўднёвай ускраіне в. Пеліканы (Мілюнцы) захавалася ў добрым стане прысядзібная капліца мяжы 19-20 ст. Наверсе капліцы ўсталяваны каталіцкі крыж. |
Адноўлена 11.10.2016 15:49 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.