Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Докшыцы — парафія Свяірй Тройцы |
Адрас: Віцебская вобл.
вЗ гісторыі парафіі Будаўніцтва касцёла ў Докшыцах было распачата ў 1991 г. 14 кастрычніка 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк асвяціў вуглавы камень, а 4 кастрычніка 1995 г. арцыбіскуп Аўгустыно Маркетто, Апостальскі Нунцый на Беларусі, асвяціў касцёл. Касцёл пабудаваны з абліцаванай цэглы, унутры атынкаваны і пабелены вапнаю. Падлога мармуровая, столь – з яловага дрэва. Касцёл аднанававы, вежа ўбудавана ў корпус будынка, трох’ярусная, са званамі: адзін – 40 кг, другі – 120 кг. Вежа завершана крыжам, дах пакрыты меддзю. Нядаўна завяршылася будаўніцтва ўваходу (брамы) на касцёльную тэрыторыю, а каля святыні знаходзіцца новы будынак кляштара супольнасці сясцёр Адараторак Крыві Хрыста, якія працуюць у Докшыцах. 24 снежня 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк даручыў айцам капуцынам пастаянную апеку над парафіяй у Докшыцах, а касцёл і прылягаючыя да яго збудаванні кляштара і гаспадарчыя пабудовы перадаў ва ўласнасць Варшаўскай правінцыі закона братоў меншых капуцынаў. Ва Ураджайным таксама знаходзіцца філіяльная капліца, тут нядаўна была зарэгістравана самастойная парафія, але душпастэрства ў ёй здзяйсняюць айцы капуцыны. У Гняздзілаве ёсць капліца на могілках. У Вітунічах перад вайной была капліца. aКапліцы ГНЯЗДІЛАВА — капліца асвечана 26 жніўня 2009 г. |
||
Адноўлена 11.10.2016 16:15 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.