Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Крулеўшчына — парафія Сэрца Езуса |
Адрас: в. Крулеўшчына
ыЗ гісторыі парафіі Пачаткі гэтай парафіі трэба шукаць у існуючых тут каплічках вёсак Зашчэсле і Замошша, якія яшчэ на пачатку ХХ ст. абслугоўвалі пробашчы з Докшыцаў. На самой чыгуначнай станцыі, якая належала да Мінскай губерні, каталіцкай капліцы не было да адыходу гэтай тэрыторыі да Польшчы (1919–1921 гг.), аднак у наваколлі функцыянавалі невялікія вясковыя касцёлы. У 20-я гады пачалося будаўніцтва капліцы для сем’яў супрацоўнікаў польскай чыгункі і іншых служачых, якія прыехалі сюды працаваць. Парафія ў Крулеўшчыне бярэ свой пачатак у 1924 г., калі была пабудавана драўляная каплічка. Святую Імшу прыязджаў адпраўляць пробашч з Докшыцаў ксёндз Вінцэнты Борсук, які стаў першым пробашчам гэтай парафіі. У 1932 г. залілі падмуркі пад новы касцёл. Каля касцёла пабудавалі драўляную плябанію і заснавалі каталіцкія могілкі. У 1935–1938 гг. пробашчам парафіі, у якой налічвалася 2042 католікі, быў ксёндз Казлоўскі. Ад 1939 да 1947 г. абавязкі пробашча выконваў Валяр’ян Хвалоўскі, які падчас акупацыі пасяліўся ў вёсцы Петушкі ў сям’і Камянецкіх. У 1948 г. касцёл быў зачынены і прызначаны пад жытніцу. У 1949–1994 гг. пастаяннага душпастыра не было, бо пасля арышту і зняволення апошняга ксяндза ніхто не адважваўся ўзяцца за гэтую працу. У 1965 г. касцёл разабралі, дрэва перавезлі ў в. Мажаны, дзе з яго пачалі будаваць клуб і дом састарэлых. У 1991 г. распачаліся намаганні па адбудове касцёла на старым падмурку. Тады змяніліся планы будаўніцтва святыні. У 1994 г. улады аддалі ва ўласнасць каталіцкага касцёла будынак былой школьнай спартыўнай залы, якую прыстасавалі для патрэбаў касцёла. 24 снежня 1994 г. у ёй адбылася першая Пастэрка, а пазней рэгулярна, 2 разы на месяц, а. Ян Фібек OFMCap пачаў адпраўляць св. Імшу. У 1995–1997 гг. гэты будынак быў яшчэ больш прыстасаваны для патрэбаў касцёла: дабудавана вежа, касцёл накрыты новай бляхай. Як і ў старым касцёле, у галоўным алтары месціцца фігура Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заменены вокны, зроблена новая столь і знешняя атынкоўка, распачата будаўніцтва вежы. У 2000 г. пробашчам парафіі стаў а. Марэк Пасют OFMCap, а ў 2003 г. – кс. Эдвард Нарадоўскі. |
||
Адноўлена 11.10.2016 16:16 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.