| Фота Дз. Салаша |
Адрас: вул. Савецкая 52 а.г. Удзела Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211806
Тэл.: (8–02156) 31516 aРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.00 (Пятроўшчына – 13.30)
- Св. Імша ў будні — 18.00 (красавік — верасень), 17.00 — (кастрычнік— сакавік). Усе набажэнствы адбываюцца пасля святой Імшы
Адпусты: успамін св. Антонія – 13 чэрвеня; успамін Маці Божай Анёльскай – 2 жніўня; успамін св. Францішка – 4 кастрычніка; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня ыЗ гісторыі парафіі
Удзельская парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе з 1727 г. У 1642–1851 гг. тут працавалі айцы францішкане. Мураваны касцёл закладзены ў 1766 г., кансэкраваны ў 1791 г. у гонар Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. У 1837 г. касцёл істотна перабудаваны ў стылі позняга класіцызму). Пасля касацыі кляштара царскімі ўладамі ў 1851–1948 гг. парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя святары. У 1948–1989 гг. касцёл быў зроблены складам, у плябаніі размяшчаліся школа і кватэры для настаўнікаў. Дзякуючы намаганням парафіянаў касцёл у 1989 г. быў аддадзены вернікам. Святыня і плябанія былі адрамантаваныя пад кіраўніцтвам кс. пралата Юзафа Булькі.
У 1989–2000 гг. душпастырам у парафіі быў кс. пралат Юзаф Булька, пробашч з Мосара. У той час двое маладых людзей паступілі ў семінарыю і прынялі святарскія пасвячэнні, а цяпер яны працуюць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Акрамя таго, новымі пакліканнямі з парафіі ўзбагаціліся сёстры эўхарысткі і сёстры францішканкі Сям’і Марыі.
На тэрыторыі парафіі знаходзіцца філіяльны цэнтр у Пятроўшчыне, які быў перададзены ўладамі калгаса «Перамога». Пасля рамонту яго прыстасавалі пад рэкалекцыйны дом, дзе праходзяць рэкалекцыі для дзяцей і моладзі і размяшчаецца летні лагер.
У 2000 г. у Удзела вярнуліся францішканцы.
Душпастырства вядзецца ў трох асяроддзях: Удзела, Пятроўшчына і Бабічы. У Удзеле штодзённа адбываецца святая Імша, іншыя набажэнствы, катэхеза, споведзь.
У Пятроўшчыне святая Імша адпраўляецца кожную нядзелю і пятніцу, вядзецца катэхеза дзяцей, споведзь, праводзяцца іншыя набажэнствы.
У Бабічах святая Імша адпраўляецца ў прыватным доме кожную нядзелю, праводзіцца катэхеза дзяцей.
Парафія мае бібліятэку, катэхетычную залу, плануецца арганізацыя залы для паказу рэлігійных фільмаў. У Удзеле ёсць цікавая батлейка, пабудаваная на ўзор непакалянаўскай, ёсць магчымасць наведаць касцёльныя сутарэнні.
|