Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бешанковічы — парафія святых Пятра і Паўла
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Энгельса, 11
г. Бешанковічы
Бешанковіцкі р-н

Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211361

Тэл.: (8–02131) 41187
Інтэрнэт-старонка: http://maja-parafija.livejournal.com
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30, у суботу — 09.30
  • Св. Імша ў пн, ср, пт — 18.00; аўт, чц, сб — 09.30.

Адпусты: урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня
вЗ гісторыі парафіі

Гісторыя парфіі паходзіць з далёкага мінулага. Для яе ўтварэння і развіцця шмат зрабіў канцлер Леў Сапега, калі ў 1630 г. Бешанковічы сталі яго ўласнасцю. У 1650 г. Казімір Леон Сапега пабудаваў тут каталіцкі касцёл. Ужо тады колькасць парафіянаў складала 1300 чалавек. У 1876 г. на месцы старога драўлянага касцёла, пабудаванага кс. Ляскоўскім, на сродкі кс. Кярсноўскага быў пабудаваны драўляны дзвюхвежавы касцёл пад тытулам св. Казіміра Каралевіча і св. Арханёла Рафала. Шмат для касцёла ў Бешанковічах зрабіў кс. Цыбулевіч. Святыня мела чатыры алтары з абразамі Езуса Укрыжаванага, Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія, якія ўтрымліваліся ў добрым стане.

На жаль, з цягам часу ад святыні засталіся толькі падмурак і невялікія фрагменты сценаў, а на іх паўсталі іншыя, свецкія, збудаванні.

Пасля знішчэння камуністычнымі ўладамі ў 60-х гадах апошняга касцёла ў Бешанковічах, парафія на гэтых землях была зарэгістраваная толькі ў 2000 годзе. Набажэнствы з гэтага часу праходзілі ў звычайнай вясковай хаце, дастасаванай да літургічных патрэбаў.

1 ліпеня 2011 г. быў зацверджаны праект касцёла, і распачалося будаўніцтва, дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам і дабрадзеям. 2 кастрычніка 2011 года ў бешанковіцкай парафіі Святых Пятра і Паўла быў урачыста асвячоны і ўмураваны вуглавы камень новай святыні. Урачыстасць узначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

 

Адноўлена 11.10.2016 16:27
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.