Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мёры — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Мёры — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Паштовая, 11
г. Мёры
Мёрскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211287

Тэл./факс:
(8–02152) 41083 (касцёл);
(8–02152) 41836 (канцылярыя)
(8–02152) 49555 (факс)
в

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 08.00, 10.00, 12.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні — 08.00, 19.00 (з кастрычніка па май – 18.00)

Адпусты: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня; урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка – 12 лістапада
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Мёрах мае касцёл, пабудаваны ў 1907 г. кс. Юзафам Бародзічам на месцы старой драўлянай капліцы. Вельмі прыгожы касцёл пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі стаіць на беразе возера ў паўднёвай частцы горада. Ён мае памеры 35,5х21 м. З’яўляецца помнікам архітэктуры. Па некаторых дадзеных, тут быў касцёл яшчэ ў XVI ст. З тэстамэнту Наталлі Мёрскай вядома, што праваслаўная царква ў Мёрах была першай святыняй, якая ў 1641 г. атрымала багаты фундуш ад тагачаснага ўладальніка мясцовасці браслаўскага суддзі Себасцьяна Святаполк-Мірскага. Праз тры гады суддзя заснаваў пры царкве праваслаўны манастыр, але ў 1690 г. сын Себасцьяна Міхал адабраў яго у праваслаўных і перадаў уніятам базыльянам. Гэта стала прычынай дыпламатычнага ўмяшальніцтва цара Пятра Вялікага, які дабіваўся ад караля Аўгуста Моцнага вяртання аб’екта папярэднім уладальнікам, але безвынікова. У 1728 г. царкву замянілі на каталіцкі касцёл, а кляштар прынялі канонікі рэгулярныя. Кляштар быў скасаваны царскімі ўладамі ў 1832 г. Пасля студзеньскага паўстання сам віленскі губернатар Мураўёў загадаў адабраць у католікаў і касцёл. На шчасце,  губернатара перавялі на іншую пасаду і рыма-каталіцкая святыня ў Мёрах засталася, а ў 1907 г. яе замяніла новая, мураваная, якая існуе і дагэтуль.

Мёрскі касцёл – гэта вельмі прыгожая трохнавая неагатычная пабудова з чырвонай цэглы, з пяцігранным прэзбітэрыем і адной закрыстыяй. Дамінантай гмаху касцёла з’яўляюцца дзве высокія вежы, накрытыя спічастымі дахамі. Сцены ўзмоцнены масіўнымі ступеньчатымі контрфорсамію. Фасады аздобленыя парталам, разеткай і вузкімі стральчатымі нішамі. У бочныя сцены святыні звонку ўмураваны надмагільныя дошкі князёў Святаполк-Мірскіх, уладальнікаў маёнтка Каменпаль, які знаходзіўся непадалёк. Касцёл быў асвечаны ў тым жа годзе, што і пабудаваны кс. Юзафам Бародзічам.

Пасля ІІ Сусветнай вайны, у 1951 г., святыню прыстасавалі пад склад збожжа, але аддалі вернікам ужо ў 1956 г., калі ў парафію прыбыў кс. Ян Грабоўскі, які ва Урачыстасць Звеставання Пана (25 сакавіка 1957 г.) нанава асвяціў мёрскі касцёл.

У святыні маюцца рэліквіі многіх святых, у тым ліку, св. Казіміра, св. Валянціна, св. Тэрэзы, св. Лаўрэнція, св. Крыштафа, св. Яна Боско, св. Андрэя Баболі і інш. Ёсць прыгожыя абразы: Маці Божай Ружанцовай, Юзафа з Дзіцяткам (пач. ХІХ ст.), Маці Божай Чанстахоўскай (1878 г.), Укрыжавання (ХІХ ст.). Каля касцёла знаходзіцца помнік ненароджанаму дзіцяці.

На тэрыторыі мёрскай парафіі знаходзяцца наступныя філіяльныя пункты:

  • у Вяце – невялікі драўляны касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля, пабудаваны ў 1934 г. (па некаторых звестках, у 1937 г.) (патрабуе рамонту; св. Імша ў ім адбываецца 3 разы на год);
  • капліца на новых парафіяльных могілках у Мёрах
  • у Прыброддзі – новы (пабудаваны ў 1933 г., адноўлены ў апошнія гады) філіяльны касцёл пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса – з 21.07.2003 г.
Адноўлена 11.10.2016 16:51
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.