Наваполацк — парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса |
Адрас: вул. Я. Коласа, 52 г. Наваполацк Полацкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211444 Тэл./факс: (8–0214) 529372 (касцёл), (8–0214) 518770 (канцылярыя) яРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 09.30, 12.00 (св. Імша для дзяцей — акрамя летніх канікул), 19.00 (зімой — 18.45)
- Св. Імша ў будні — 18.45 (панядзелак, серада, пятніца), 08.00 (аўторак, чацвер, субота)
- св. Імша ва ўрачыстасці і святы — 08.00, 18.45
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса фЗ гісторыі парафіі
Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса – першая рыма-каталіцкая супольнасць у маладым горадзе Наваполацку. Яна ўтварылася 29.06.1992 г., калі невялікая група католікаў на чале са сп. Пятром Квяцінскім звярнулася да мясцовых уладаў з просьбай аб рэгістрацыі парафіі. 6 гадоў парафія «вандравала» па розных месцах, пакуль 14 верасня 1998 г., у дзень, калі сюды прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай, была асвечана капліца. 20 верасня 1999 г. былі закладзеныя падмуркі пад новы касцёл. Вялікія змены адбыліся ў парафіі пасля прыезду ў Наваполацк сясцёр з супольнасці сясцёр змёртвыхпаўстанак. На цяперашні час існуе катэхеза для дзяцей, моладзі, дарослых. Новая святыня кансэкравана 11 снежня 2004 г. кс. біскупам Уладзіславам Блінам, ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі.
|
Адноўлена 11.10.2016 17:21 |