Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Полацк — парафія Св. Андрэя Баболі
Полацк — касцёл св. Андрэя Баболі
Фота globus.tut.by
Адрас:
вул. Дзяржынскага, 50
г. Полацк
Полацкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211042

Тэл./факс: (8–0214) 74 42 59
email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 12.00, 19.00
  • Св. Імша ў пн, аўт, чц, пт — 18.30; ср,сб — 10.00
  • Адарацыя — першая нядзеля месяца ў 09.00
  • Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў першую пятніцу месяца ў 18.00
  • Набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі ў першую суботу месяца ў 09.30,
Адпусты: успамін св. Андрэя Баболі – 16 мая
яЗ гісторыі парафіі

У гісторыі Полацка было шмат святыняў: касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Стэфана, кляштар езуітаў, кляштар бэрнардынцаў і іншыя.

У 1581 г. у Полацку быў заснаваны калегіум езуітаў, у 1812 г. перайменаваны ў Полацкую акадэмію езуітаў. Ужо тады ў горадзе існавалі некалькі мураваных касцёлаў, царква і кляштары бэрнардынцаў, дамініканцаў, францішканцаў і закон базыльянаў. Пры акадэміі існавала бібліятэка, дзе ў ХІХ ст. налічвалася каля 40 тыс. тамоў, каля 90 выдадзеных на Беларусі Біблій XVI–XVII стагоддзяў на польскай, лацінскай, французскай, нямецкай мовах. Выкладанне вялося на польскай мове, выхаванне – у духу каталіцкай веры. Выдаваўся нават «Полацкі штомесячнік». На працягу многіх стагоддзяў па гэтай тэрыторыі паміж Расіяй і Польшчай праходзілі войны, і ўрэшце ІІ сусветная вайна дашчэнту вынішчыла горад.

Касцёл дамініканаў быў фундаваны ў 1670 г. канонікам віленскім Казімірам Гурскім. У 1804 г. святыню, спаленую пасля пажару, адбудавалі нанава за кошт дамініканаў. У ХІХ ст. гэта быў адзіны ў горадзе парафіяльны каталіцкі касцёл.

Святыня, пабудаваная ў раманскім стылі, з пэўнымі адступленнямі ад яго, выходзіла на плошчу ў цэнтры горада. Яна прыгожа выглядала ўнутры, хоць і менш пышна – звонку.

Аб’ектам ушанавання вернікаў стала цела благаслаўлёнага (цяпер святога) Андрэя Баболі, які нарадзіўся ў Полацку. Таксама ў гэтым касцёле з 1808 г. знаходзяцца яго рэліквіі. Сюды ішла вялікая колькасць пілігрымаў, нават праваслаўных. У 1912 г. касцёл шмат пацярпеў падчас пажару. Святыню аднавілі, але ў хуткім часе яна пачала ператварацца ў руіны.

Парафія св. Андрэя Баболі адрадзілася 20 верасня 1997 г. Касцёл быў перабудаваны з кінатэатра. Кожную першую суботу месяца тут адбываецца набажэнства да Беззаганнага Сэрца Маці Божай, а таксама да Маці Божай Фацімскай.
Адноўлена 11.10.2016 17:32
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.