Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дунілавічы — парафія Святой Тройцы
Дунілавічы — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Асяненкі, 2
а.г. Дунілавічы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211854

Тэл.: (8–02155) 59039
уРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00, у суботу — 10.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеня; свята св. Арханёла Міхала – 29 верасня
sЗ гісторыі парафіі

У ранейшых манаграфіях касцёл у Дунілавічах згадваецца пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі і Арханёла Міхала.

Пасля ліквідацыі ў Дунілавічах у 1866 г. мураванага касцёла Найсвяцейшай Тройцы і перадачы яго праваслаўным вернікам насупраць была пабудавана драўляная святыня. У 1890 г. яна згарэла, але на пачатку ХХ ст. была адноўлена паводле здымкаў. Падчас ІІ сусветнай вайны і дзейнасці савецкай улады касцёл быў цалкам знішчаны і перастаў функцыянаваць.

Адбудову касцёла, пабудаванага ў 1769-1783 гг. і забранага ў 1866 г. на праваслаўную царкву, распачаў кс. Крыштаф Пажарскі 15.11.1992 г. Пасля набажэнствы адпраўляў кс. Казімір Акушка з Варапаева. З красавіка 1993 г. па студзень 1995 г. адбудову вёў місіянер вербіст Юзаф Маціс. Ён, як і наступны святар Пётр Врубель, праводзіў сістэматычную катэхезу для дзяцей і моладзі. У той час быў адноўлены абраз Маці Божай Латэранскай, які вернікі лічаць цудоўным. Абраз XVII ст. паходзіў з Фларэнцыі, быў падараваны віленскім біскупам Мікалаем Пуцым. Для аднаўлення святыні шмат зрабілі кс. Марэк Казімерчак SCJ і кс. Чэслаў Куцмеж SCJ.

29.03.2000 г. у дунілавіцкай парафіі адбылася сустрэча Апостальскага нунцыя Дамініка Грушоўскага з дзецьмі і моладдзю.

У парафіі ў Дунілавічах праводзіліся, і цяпер арганізоўваюцца, «канікулы з Богам» для моладзі, праходзяць рэгулярныя сустрэчы з дзецьмі і моладдзю.
Адноўлена 11.10.2016 17:05
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.