Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Камаі — парафія Святога Яна Хрысціцеля |
вул. Гагарына, 1 а.г. Камаі Пастаўскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211862 Тэл.: (8–02155) 54346 фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
ыЗ гісторыі парафіі Касцёл у Камаях пад тытулам св. Яна Хрысціцеля – старажытная святыня, якая захавала рысы гатычнага, рэнесанснага і барочнага стыляў – належыць да найстаражытнейшых святыняў на Беларусі. Касцёл пабудаваны з каменя. Яго фундаваў уладальнік мястэчка Ян Рудомін-Дысяцкі. У 1603-1606 гг. вялася будоўля. Пачатковы выгляд касцёла вельмі змяніўся пасля пажару XVII ст. і пасля Паўночнай вайны 1700–1721 гг., калі будынак быў абстраляны. Пры аднаўленні касцёла шведскія ядры былі ўмураваны ў сцены. У 1726–1736 гг. і ў сярэдзіне ХІХ ст. былі выкананы прыгожыя роспісы на скляпеннях – гронкі раслінаў, пладоў і кветак. Касцёл перабудоўвалі ў 1861 г. Раней святыня мела чатыры драўляныя барочныя алтары. У галоўным знаходзяцца дзве драўляныя фігуры: св. Пятра і св. Паўла, а таксама абраз Маці Божай з Дзіцяткам у срэбраных шатах (паходзіць з XVII–XVIII стст.), які лічыцца цудатворным. Арганы паходзяць з канца XVIII ст. На цяперашні час святыня патрабуе грунтоўнага рамонту. Пры апісанні спецыялістамі гістарычнага значэння касцёла было налічана 118 прадметаў гістарычнай каштоўнасці. Сярод іх вызначаюцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай пачатку XVIII ст., фігуры св. Пятра і Паўла таго ж перыяду і шмат іншых. Тут знаходзяцца рэліквіі святога Казіміра і св. Станіслава, біскупа. У міжваенны перыяд у парафіі налічвалася 7156 вернікаў. Тут працуе Хатні Касцёл, ёсць парафіяльны хор. У мясцовай плябаніі праходзяць рэкалекцыі аазы. На тэрыторыі парафіі Камаі знаходзіцца філіяльная мураваная капліца (19 ст.) ў Мягунах (8 км ад касцёла). |
||
Адноўлена 11.10.2016 17:06 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.