Святы Паўлін Нольскі |
Нарадзіўся ў 353 г. Каля Бардо. Належаў да багатага роду патрыцыяў, яго лічылі мудрацом. Паўлін Нольскі быў консулам і губернатарам Кампаніі (Італія). Пра хрысціянскую веру даведаўся ад св. Амброжыя. У 379 г. ажаніўся з іспанкай Таразіяй (хрысціянкай) і неўзабаве прыняў хрост. Пасля смерці сына сужэнцы склалі шлюбы чыстасці і сваё жыццё прысвяцілі Богу. Калі яны вярнуліся ў Францыю, ля гроба св. Марціна Паўлін атрымаў незвычаўную ласку — выздараўленне ад хваробы вачэй. У 394 годзе з дазволу жонкі прыняў святарскае пасвячэннне. Прадаў маёнтак і арганізаваў супольнасць. У 410 г. быў выбраны біскупам Нолі. Сябраваў са св. Аўгусцінам і св. Еранімам. Паўлін Нольскі памёр 22 чэрвеня 431 г. Св. Паўлін — апякун Нолі (регіён Кампанія ў Італіі). Паводле brewiarz.katolik.pl, (LB) |