Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінск — парафія Божага Цела (мн Ангарская)

Адрас:
вул. Герасіменкі, 6/1

г. Мінск

я

Тэл.: (8 017) 273-90-39

  • email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Расклад набажэнстваў

  • Св. Імша ў нядзелю і ўрачыстасці — 09.00, 10.30 (з удзелам дзяцей), 12.00, 19.00 (летнія месяцы — 09.00, 11.00, 19.00)
  • Св. Імша ў будні — 08.30, 19.00.

Адпусты:

Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) — рухомае свята, Маці Божай, 16 ліпеня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай), успаміны усіх кармэлітанскіх святых (св. Тэрэза ад Езуса, св. Ян ад Крыжа, св. Рафал Каліноўскі, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус і інш. )
вЗ гісторыі парафіі

Аб заснаванні парафіі Божага Цела ў Мінску было вырашана падчас святкавання ў Касцёле Года Эўхарыстыі (2005 г.). Падпісаў гэтае рашэнне кардынал Казімір Свёнтэк. Выкананне заснавання парафіі было даручана кс. Ігару Лашуку. Пасля тагачасны Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка даручыў апеку парафіяй айцам кармэлітам босых.

18 студзеня 2007 г. парафія Божага Цела ў Мінску была зарэгістравана. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных памяшканнях, а пасля (з павелічэннем колькасці парафіянаў) — у актавай зале ЖЭСа №74.

У 2010 г. быў абраны ўчастак зямлі пад будаўніцтва святыні, а праз год выдзены парафіяльнай супольнасці.

Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва святыні адбылося 8 жніўня 2011 г.  3 ліпеня 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу Маці Божай Шкаплернай.
Адноўлена 15.06.2017 11:09
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.