Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Важнейшыя даты з гісторыі архікатэдральнага касцёла
10.08.2010 13:31
  • 31 лiпеня 1700 – заснаванне касцёла айцамi езуiтамi.
  • 16 сакавiка 1710 – кансэкрацыя касцёла, якую здзейснiў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi.
  • 1773 – касцёл закону езуiтаў стаў парафiяльным.
  • 28 красавiка 1798 – святыні нададзена годнасць Катэдральнага касцёла.
  • З красавiка 1905 – пэўны час пробашчам Катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi.
  • 1948 – касцёл адабраны ў вернікаў i перададзены пад "Дом фiзкультуры".
  • 1951 – касцёл цалкам спустошаны i перабудаваны.
  • 9 снежня 1993 – паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак Мiнскай катэдры быў вернуты католiкам.
  • 5 лютага 1994 – адбылося папярэдняе пасвячэнне святыні i на яе франтоне быў устаноўлены крыж.
  • З 16 жнiўня 1994 да 16 кастрычнiка 1997 – вялiся рэстаўрацыйныя работы.
  • 28 верасня 1996 – у Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны адбылася iнаугурацыя Сiноду Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii i Пiнскай дыяцэзii.
  • 21 кастрычніка 1997 – рэкансэкрацыя Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны.
  • 10 снежня 2005 – урачыстае асвячэнне узноўленага галоўнага алтара, каранацыя абраза Імя Марыі Беззаганна Зачатай, асвячэнне новых арганаў.
Адноўлена 10.08.2010 13:36
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.