Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Івянец — парафія Св. Аляксея
Івянец — касцёл св. Аляксея
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Пушкіна, 1
222370 г.п. Івянец
Валожынскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.: 8 01772 5 31 70
Факс: 8 01772 5 19 91

в

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.15, 13.00
  • Св. Імша ў будні — 09.00, 19.00

в

З гісторыі парафіі

Узнікненне касцёла св. Аляксея ў Івянцы цесна звязана з гісторыяй мястэчка і лёсамі раней пабудаваных тут каталіцкіх святынь: касцёла Св. Тройцы і касцёла св. Міхаіла. Падчас рэпрэсій пасля студзеньскага паўстання царскія ўлады зачынілі абодва касцёлы, а таксама драўляную каплічку на могілках. Святыні замянілі на праваслаўныя цэрквы, пазбаўляючы каталікоў месца культу. Дзякуючы старанням генерала Эдварда Кавэрскага сітуацыя паступова змянялася. Пачынаючы з 1903 года, улады дазолілі праводзіць душпастырства пры каплічцы на могілках, а 30 лістапада 1904 года сам цар Расіі дазволіў пабудаваць касцёл на могілках. У знак падзякі святыня павінна была атрымаць імя св. Аляксея, таму што такое імя насіў царскі сын.

Касцёл будавалі тры гады. Працы, распачатыя ў студзені 1905 года, з вялікай ахвярнасцю падтрымлівалі мясцовыя жыхары, а таксама Эдвард Кавэрскі і яго жонка Альжбета з сям'і Плявакаў, якія ў значнай ступені фінансава дапамагалі будаўніцтву.

22 траўня 1905 года ксёндз Ежы Шэмбек - арцыбіскуп Магілёўскай архідыяцэзіі - асвяціў вуглавы камень. Ужо 3 снежня 1907 года святыню асвяціў ксёндз Ян Казялевіч - першы пробашч новай святыні.

Пасля адыходу святароў у час Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў. Аднак канчаткова быў зачынены і адабраны 16 ліпеня 1947 года. У 1962 годзе быў набыты праз Мінскую дзяржаўную бібліятэку імя Леніна, а з 1976 года святыня стала афіцыйным яе філіялам. З цягам часу касцёл ператварылі ў кніжны склад, а пазней - у архіў.

Мясцовыя жыхары распачалі намаганні па вяртанні касцёла. Ужо пад канец 70-х гадоў былі складзены першы лісты да ўладаў БССР, якая ўваходзіла ў склад СССР. З гэтага часу вернікі сістэматычна пасылалі петыцыі і складалі візіты цэнтральным уладам СССР у Маскве, просячы аб вяртанні святыні. Усе гэтыя намаганні прынеслі чаканыя вынікі.

Канчаткова касцёл быў вернуты каталікам 14 кастрычніка 1988 года. Першая пасля вяртання касцёла Святая Імша была адпраўлена ў ім 9 ліпеня 1989 года. Пасля доўгатэрміновага бяздзеяння касцёл ізноў стаў месцам малітвы.

Паводле матэрыялаў  www.ivenec.com
Адноўлена 12.08.2009 17:30
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.