25.06.2013 11:49 |
6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана.
Хрыстус прывёў сваіх вучняў (Пятра, Якуба і Яна) на гару Табор, дзе перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а вопратка зрабілася асляпляльна белай. Два прарокі Старога Запавету, Майсей і Ілля, з’явіліся перад Езусам на гары і размаўлялі з Ім. А голас Бога Айца са светлага воблака сведчыў пра Боскасць Хрыста.
«На гары Табор Езус паказвае сваё Боскае Аблічча, напоўненае бляскам. Ён — святло свету, святло для мяне і майго жыцця. Асветленае Аблічча Хрыста ўзмацняе Апосталаў, рыхтуе іх да перажывання Яго мукі і смерці… Слава Боства асвятляе Аблічча Хрыста, калі Айцец называе Яго Сынам перад захопленымі Апосталамі, заклікае іх, каб слухалі Яго, і рыхтуе іх да перажывання з Ім балеснага моманту мукі, каб дайшлі з Ім да радасці ўваскпасення і жыцця, перамененага праз Духа Святога» (Ян Павел II). (LB), паводле adonai.pl
|
Адноўлена 26.07.2014 16:33 |