Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашае ўсіх жадаючых на адкрыты навукова-практычны семінар на тэму «Евангелізацыя i новыя сродкі камунікацыі». У праграме — знаёмства з цікавымі людзьмі і трэнінгі па тэме семінара.
У праграме семінара: знаёмства з практычнымі магчымасцямі евангелізацыі
праз сучасныя сродкі камунікацыі, практычныя трэнінгі па сучасных
метадах евангелізацыі, сустрэча з найлепшымі спецыялістамі па
медыя-евангелізацыі. Семінар адбудзецца 25–26 лютага 2012 г. па адрасе г. Баранавічы вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
Усіх жадаючых прыняць удзел у семінары арганізатары просяць зарэгістравацца на сайце каледжа. Кантакты арганізатараў:
- Тэл.: +375 (163) 46 77 93; +375 (163) 46 56 06
- E-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
- http://college.catholic.by
к
Павел Левушкан — кіруючы партнёр Цэнтра эфектыўных камунікацый, медыя-эксперт у галіне інтэрнэт-СМІ, практыкуючы кансультант. Сябар францішканскага ордэна свецкіх. Павел Левушкан з’яўляецца ўладальнікам некалькіх сайтаў. Кансультуе самыя разнастайныя грамадскія арганізацыі і бізнес-прадпрыемствы адносна магчымасцей эфектыўнага выкарыстання Інтэрнэту ў бізнесе і сацыяльных праектах. Праводзіць шматлікія курсы, семінары, майстар-класы ў Расіі, Латвіі, Украіне і іншых краінах. Дэлегат каталіцкіх рускамоўных блогераў на спецыяльных паседжаннях, скліканых Папам Бэнэдыктам XVI у Ватыкане.
З 2004 года пражывае ў Латвіі і кіруе найбольш папулярным у Прыбалтыцы рускамоўным хрысціянскім парталам «Baznica.іnfo». З 2005 г. — кіраўнік каталіцкай асацыяцыі «Terra Mariana». У 2009 г. распачаў першы ў Прыбалтыцы курс па бізнес-блогінгу ў Міжнароднай вышэйшай школе практычнай псіхалогіі (Рыга, Латвія). З 2010 г. з’яўляецца сябрам савета дырэктараў «Christian Media Group» (ЗША—Вялікабрытанія—Латвія—Эстонія).
Павел Салабуда — каталіцкі святар. Псіхолаг. Галоўны рэдактар каталіцкай газеты «Слова Жыцця», а таксама інтэрнэт-партала Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. Выкладае псіхалогію ў некалькіх навучальных установах. З’яўляецца дырэктарам каталіцкай кансультацыі і экспертам Касцёльнага суда. Дактарант Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Кс. Павел Салабуда з’яўляецца аўтарам некалькіх навуковых публікацый, праводзіць даследаванні ў галіне псіхалогіі экзістэнцыі. На Беларускім радыё вядзе каталіцкую праграму «Голас Евангелля». У Гродзенскай дыяцэзіі адказвае за развіццё мас-медыя.
ТРК Ангел TV — рэдакцыйна-прадзюсарская ўстанова. Аб’ядноўвае высокакваліфікаваных спецыялістаў розных веравызнанняў, якія выпускаюць разнастайныя духоўна-асветніцкія медыя-прадукты. Дзейнасць установы скіравана на павышэнне маральнага, культурнага і духоўнага ўзроўню грамадства, асабліва дзяцей і моладзі. Супрацоўнікі гэтай установы займаюцца арганізацыяй і правядзеннем шматлікіх медыя-мерапрыемстваў і дабрачынных акцый для самых розных сацыяльных груп. Папулярызуюць хрысціянскія каштоўнасці з дапамогай навейшых медыя-тэхналогій. Кіраўнікі ўстановы і госці семінара — Карына і Аляксандр Калінкіны.
Юрый Гарулёў — беларускі дакументаліст, аператар і рэжысёр. З
1975 г. супрацоўнік нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Заснавальнік і кіраўнік кінастудыі «Стоп-кадр», якая вялікую ўвагу
ўдзяляе жыццю Касцёла ў Беларусі. Спадар Юрый з’яўляецца старшынёй
Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм
«Magnificat». Вядомы як аўтар шматлікіх фільмаў і відэаальманахаў на
хрысціянскую тэматыку. Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне».
Партал Catholic.by — найбуйнейшы і найбольш папулярны рэлігійны сайт у краіне. Гэта афіцыйная інфармацыйная крыніца Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Прадстаўляе афіцыйную інфармацыю, знаёміць з падзеямі беларускай каталіцкай супольнасці і навінамі рэлігійнага жыцця Беларусі. На сайце размешчаны багаты фота- і відэаархіў пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таксама сайт дапамагае каталіцкім арганізацыям і парафіям у стварэнні іх веб-рэсурсаў. Супрацоўнікі партала валодаюць досведам працы ў сферы рэлігійных мас-медыя Беларусі.
к
25 лютага (субота) - 08.00–09.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара
- 09.15–09.30 — прывітальнае слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
- 09.30–10.00 — «Каталіцкія мас-медыя ў Беларусі» (кс. Павел Салабуда)
- 10.00–11.00 — «Новыя мас-медыя як інструмент евангелізацыі ў ХХІ ст.» (Павел Левушкан)
- 11.00–11.40 — перапынак на каву
- 11.40–12.40 — «Новая евангелізацыя і тэлебачанне» (ТРК Ангел TV)
- 12.45–13.45 — святая Імша
- 13.45–14.45 — абед
- 14.45–16.15 — «Прынцыпы эфектыўнай евангелізацыі». Практычны трэнінг (ТРК Ангел TV)
- 16.15–16.45 — перапынак на каву
- 16.45–18.00 — «Евангелізацыя праз навучанне ў Інтэрнэце: усё пра вэбінары» (Павел Левушкан)
- 18.00–18.45 — вячэра
- 18.45–19.30 — «Інфармаванне як спосаб евангелізацыі» (кс. Юрый Марціновіч, супрацоўнікі партала Catholic.by)
- 19.30–22.00 — «Хрысціянскае кіно. Рэальнасць ці дэкларацыя». Сустрэча з рэжысёрам Юрыем Гарулёвым. Прагляд дакументальных стужак.
26 лютага (нядзеля)
- 07.30–08.15 — снеданне
- 09.00–10.30 — святая Імша
- 10.30–11.00 — перапынак на каву
- 11.00–12.15 — «Вэб 2.0 сервісы — персанальны медыя-канал у сеціве. Місія праз давер: рассыланне без спаму. Тэхналогіі і арганізацыя працы» (Павел Левушкан)
- 12.15–12.45 — перапынак на каву.
- 12.45–13.30 — падвядзенне вынікаў семінара.
|