Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінар «Хрысціянства ў свецкіх СМІ». Праграма
Анонсы
05.02.2013 14:05

2–3 сакавіка ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах пройдзе практычны семінар для свецкіх журналістаў «Хрысціянства ў свецкіх СМІ».

Мэта семінара: абмеркаваць магчымасці ўзаемадзеяння паміж свецкімі медыя і хрысціянскімі супольнасцямі, а таксама пазнаёміцца з практычнымі метадамі асвятлення духоўнай тэматыкі ў СМІ.

к

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці рэгістрацыю. Апошні тэрмін падачы заявак – 27 лютага ўключна.


Праграма семінара «Хрысціянства ў свецкіх СМІ»

2 сакавіка (субота)

  • 09.00–09.15 — арганізацыйныя аб'явы
  • 09.15–09.30 — прывітальнае слова біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі, старшыні Вучонага савета Катэхетычнага каледжа імя З. Лазінскага
  • 09.30–10.00 — даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, старшыні Рады па сродках масавай камунікацыі пры епіскапаце Беларусі, «Касцёльныя і свецкія СМІ» 
  • 10.00–11.00 — даклад Віктара Хруля «Рэлігія і СМІ ў публічнай сферы: у пошуках узаемаразумення»
  • 11.00–11.30 — перапынак на каву
  • 11.30–12.20 — даклад кс. Аляксандра Амяльчэні «Каталіцтва ў свецкіх СМІ»
  • 12.20–13.10 — даклад Марыі Анікінай «Праваслаўе ў свецкіх СМІ»
  • 13.15–14.15 — святая Імша
  • 14.15–15.30 — абед
  • 15.30–18.00 — практычныя заняткі ў тэматычных групах
  • 18.30–19.30 — вячэра
  • 20.00–21.00 — дыскусійная трыбуна паміж прадстаўнікамі свецкіх СМІ і спікерамі практычнага семінара «Хрысціянства ў свецкіх СМІ»

3 сакавіка (нядзеля)

  • 08.00 — снеданне
  • 09.00–10.00 — даклад Міхаіла Фацеева «Асвятленне хрысціянства ў свецкіх СМІ: пабудова аптымальнай мадэлі»
  • 10.00–10.30 — падвядзенне вынікаў семінара, дыскусія
  • 10.30–11.00 — перапынак на каву
  • 11.00–11.45 — прэс-канферэнцыя з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам
  • 12.00–13.00 — святая Імша.

Увага! У праграме магчымы змены.


Усю неабходную інфармацыю пра семінар можна атрымаць па наступных кантактах:

  • +375 163 46 77 93
  • +375 163 46 56 06
  • +375 29 513 57 92 (МТС)
  • e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

 

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.