| Сталі вядомы спікеры семінара для свецкіх журналістаў у Баранавічах |
| Беларусь |
| 01.02.2013 14:38 |
|
Мэта семінара: абмеркаваць магчымасці ўзаемадзеяння паміж свецкімі медыя і хрысціянскімі супольнасцямі, а таксама пазнаёміцца з практычнымі метадамі асвятлення духоўнай тэматыкі ў СМІ. У праграме семінара прадугледжаны практычна арыентаваныя даклады, заняткі ў тэматычных групах, дыскусійныя форумы, разбор казусаў і знаёмства з практычнымі прынцыпамі аптымальнага адлюстравання рэлігійнай тэматыкі ў свецкіх СМІ.
Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне і Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. У 2005–2010 гг. з’яўляўся дырэктарам Каталіцкага фестываля кіно і тэлепраграм «Magnificat». У 2006 г. быў прызначаны адказным за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і стаў заснавальнікам і рэдактарам прэс-службы Каталіцкага Касцёла ў краіне. У 2008–2010 гг. быў кіраўніком афіцыйнага партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by. r У 2006 г. уганаравана прэміяй падтрымкі таленавітай моладзі Прэзідэнта РФ, у 2010 — узнагародай Міжнароднага саюза каталіцкіх журналістаў (UCIP) «За міжрэлігійны дыялог». Праходзіла стажыроўкі ў Цэнтральнаеўрапейскім універсітэце (CEU, Будапешт, Венгрыя) і Інстытуце грамадскіх навук (IPA, Варшава, Польшча). r Працаваў на разнастайных хрысціянскіх і свецкіх радыёстанцыях. Рэдактар сайта парафіі св. Кацярыны Александрыйскай у С.-Пецярбургу. Аўтар некалькіх дакументальных фільмаў. Рэгулярна публікуецца ў шматлікіх друкаваных і электронных СМІ. Прымаў удзел у ХІІІ Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі ў Ватыкане ў 2012 г. r Аўтар кніг «Религия, масс-медиа и представления о Боге в современной России», «Religion and Media in Russia: Functional and Ethical Perspectives», рэдактар серыі публікацый «Религия и медиа» (МДУ), член рабочай групы «Media, Religion and Culture» Міжнароднай асацыяцыі даследчыкаў медыя і камунікацый. У 2010 г. быў адзначаны міжнароднай узнагародай UCIP «Excellencein Journalism». rПраграма і форма рэгітрацыі тут >>> (VGr) |


Катэхетычны каледж імя З. Лазінскага ў Баранавічах запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у практычным семінары «Хрысціянства ў свецкіх СМІ», які адбудзецца 2–3 сакавіка 2013 г. Да ўдзелу ў мерапрыемстве арганізатары запрашаюць у першую чаргу тых, хто зацікаўлены адлюстраваннем рэлігійнай тэматыкі ў свецкіх мас-медыя (прэсе, радыё, тэлебачанні, інтэрнэце).
Кс. Аляксандр Амяльчэня, магістр тэалогіі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Марыя Анікіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі МДУ імя М. В. Ламаносава (Масква), старшыня Савета маладых вучоных, член Навуковага савета факультэта журналістыкі МДУ. Каардынатар нацыянальных даследчыцкіх груп міжнародных праектаў па вывучэнні прафесійных журналісцкіх культур «Theworldsofjournalism» і «Journalisminchange». Член рэдкалегіі навуковай серыі «KoscioliMedia» (Варшава, Польшча).
Міхаіл Фацееў, генеральны прадзюсар тэлеканала «Аб’яднанае тэлебачанне» (ТВ Цэнтр у С.-Пецярбургу).
Віктар Хруль, кандыдат філалагічных навук, дацэнт факультэта журналістыкі МДУ (Масква), рэлігійны карэспандэнт агенцтва «РИА Новости».
для друку