Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеня |
Анонсы |
28.05.2014 12:06 |
Працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 1 чэрвеня. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.