Пачынаючы з 21 чэрвеня, адбудзецца вылет з Мінска ў агульнабеларускую пілігрымку на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай. Прадстаўляем праграму пілігрымкі.
21-29 чэрвеня
Дзень 1: 21.06 – Мінск - Тэль-Авіў
21 чэрвеня, збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” – 16.00. Вылет з Мінска 18.55 - B2 747
Прылёт у Тэль-Авіў. Прыбыццё ў аэрапорт Бэн-Гурыён 22.35. Пашпартны кантроль і мытня. Заезд у гатэль і начлег. Бэтлеем.
Дзень 2: 22.06 - Бэтлеем – адпачынак на пляжы
Сняданак. Раніцай пераход на св. Імшу ў базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Выезд на мора. Адпачынак на Міжземным моры, на пляжы. Заезд у гатэль на вячэру і начлег. Бэтлеем.
Дзень 3: 23.06 - Ерусалім – Аліўная гара і гара Сіён
Сняданак. Пераезд у Ерусалім. Наведванне Аліўнай гары - назіральная пляцоўка. Прагулка да касцёла Домінус Флевіт (Пан плакаў), касцёл Pater Noster (Ойча наш) – св. Імша. Гетсіманія - прагулка шляхам Пальмовай нядзелі, а затым наведаннне Гетсіманскага саду і касцёла Усіх Нацый "Базыліка Агоніі". Перазд на гару Сіён. Наведванне зала Апошняй Вячэры - Вячэрнік, базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе Марыя жыла, пакуль не памерла. Пераход на магілу цара Давіда і ў касцёл св. Пятра ў Галліканту. Пераезд праз новы горад да ізраільскага парламента – Кнэсет, візіт у Меноры. Вяртанне ў гатэль на вячэру і начлег. Бэтлеем
Дзень 4: 24.06 - Бэтанія над Ярданам - Мёртвае мора – Бэтлеем
Сняданак. Выезд у Бэтанію. Імша ў касцёле Лазара, Марты і Марыі. Праезд праз Юдэйскую пустыню на раку Ярдан да месца хросту Езуса Хрыста – магчымасць акунуцца і аднавіць хрышчэнне. Ерыхон – панарама гары Спакусаў, крыніца Елісея, смакоўніца Закхея. Мёртвае мора. Купанне на Мёртвым моры. Начлег і вячэра ў Бэтлееме.
Дзень 5: 25.06 - Бэтлеем - Эйн Карэм
Сняданак. Пераход на св. Імшу (8.00) у базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Наведванне храма Нараджэння Езуса, Малочны грот. Поле пастухоў, дзе Анёл наведаў пастухоў і паведаміў ім аб нараджэнні Езуса, капліца Анёлаў. Эйн Карэм. Пераезд у Эйн-Карэм – месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты – базыліка Адведзінаў. Начлег і вячэра ў Бэтлееме.
Дзень 6: 26.06 - Стары горад Ерусалім
Пераезд у Ерусалім. Наведванне старога горада, уваход у Ерусалім праз вароты Святога Стэфана, касцёл св. Ганны, купальня Бэтэзда. Пераход дарогай Крыжовага шляху - Віа Далароза. Наведванне францішканскага кляштара, капліца Бічавання Езуса, капліца Асуджэння, арка Ecce Homo, базыліка Lithostrotos - кляштар Сясцёр Сіёна. Наведванне базылікі Мукі Пана. Грабніца Пана. Імша. “Сцяна Плачу”. Вольны час для пакупак у кіёсках старога горада. Пераезд у гатэль на вячэру і начлег у Бэтлееме.
Дзень 7: 27.06 - Пераезд у Назарэт і св. Імша 10.00 - Назарэт – урачыстасць асвячэння мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай.
Пасля Імшы наведванне базылікі Звеставання і касцёла св. Юзафа на месцы дома святога Юзафа і майстэрні, а затым калодзеж Марыі, нацыянальнага парка - Сепфорыс - гістарычная сталіца Галілеі, размешчаная ў 6 км на паўночны захад ад Назарэта. У цяперашні час - археалагічны помнік і нацыянальны парк у Ізраілі, а затым касцёл св. Ганны - радзіма Панны Марыі. Пераезд у Кану Галілейскую - месца першага цуду, дзе ўдзельнікі могуць аднавіць шлюбныя абяцанні. Вяртанне ў гатэль на вячэру і начлег. Назарэт.
Дзень 8: 28.06 - Гара Благаслаўленняў - Табха – Галілея
Пасля сняданку выезд да гары Табор. Імша на гары Табор, у базыліцы Перамянення Пана. Пераезд на возера Генісарэт і ў адпаведнасці з пажаданнямі ўдзельнікаў прагулка на караблі па возеры за дадатковую плату. На беразе Галілейскага возера магчымасць купіць абед - рыба св. Пятра. Кафарнаум - дом св. Пятра. Наведванне раскопак на месцы дома св. Пятра. Наведванне касцёла першынства св. Пятра, праваслаўнага храма 12 апосталаў. Табха, касцёл цудоўнага памнажэння хлеба і Гара Благаслаўленняў, дзе Езус прамовіў Нагорнае казанне. Вячэра і начлег у Назарэце.
Дзень 9: 29.06 - Кармэль - Яффа – аэрапорт Бэн-Гурыён - Тэль-Авіў – Мінск
Калі будзе час – Прыморская Кейсарыя – горад Ірада Вялікага, рымскі тэатр і акведукт; Гара Кармэль - Храм Маці Божай Зоркі мора і грот прарока Іллі. Імша. Пераезд ў Яффу - Наведванне касцёла св. Пятра, стары горад, старажытныя раскопкі, дом Сымона-гарбара, панарама Тэль-Авіва.
Выезд у аэрапорт Бэн-Гурыён – 20.30. Пашпартны кантроль і мытня. Вылет з Тэль-Авіва ў 23.00. Палёт - B2 744
Дзень 10: 30.06 – Мінск
Прылёт у Мінск - 02.45
Пасля прылёту кожны самастойна дабіраецца дадому.
23-29 чэрвеня
Дзень 1: 23.06 – Мінск - Тэль-Авіў
23 чэрвеня, збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” – 16.00. Вылет з Мінска 18.55 - B2 743
Прылёт у Тэль-Авіў. Прыбыццё ў аэрапорт Бэн-Гурыён 22.35. Пашпартны кантроль і мытня. Заезд у гатэль і начлег. Бэтлеем.
Дзень 2: 24.06 - Еруcалім – Аліўная гара і гара Сіён
Сняданак. Пераезд у Ерусалім. Наведванне Аліўнай гары - назіральная пляцоўка. Прагулка да касцёла Домінус Флевіт (Пан плакаў), касцёл Pater Noster (Ойча наш) – св. Імша. Гетсіманія - прагулка шляхам Пальмовай нядзелі, а затым наведанне Гетсіманскага саду і касцёла Усіх Нацый "Базыліка Агоніі". Пераезд на гару Сіён. Наведванне зала Апошняй Вячэры - Вячэрнік, базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе Марыя жыла, пакуль не памерла. Пераход на магілу цара Давіда і ў касцёл св. Пятра ў Галліканту. Перазд праз новы горад да ізраільскага парламента – Кнэсет, візіт у Меноры. Вяртанне ў гатэль на вячэру і начлег. Бэтлеем Дзень 3: 25.06 - Бэтлеем - Эйн Карэм
Сняданак. Пераход на св. Імшу (8.00) у базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Наведванне храма Нараджэння Езуса, Малочны грот. Поле пастухоў, дзе Анёл наведаў пастухоў і паведаміў ім аб нараджэнні Езуса, капліца Анёлаў. Эйн Карэм. Пераезд у Эйн-Карэм – месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты – базыліка Адведзінаў. Начлег і вячэра ў Бэтлееме.
Дзень 4: 26.06 - Стары горад Ерусалім
Пераезд у Ерусалім. Наведванне старога горада, уваход у Ерусалім праз вароты Святога Стэфана, касцёл св. Ганны, купальня Бэтэзда. Пераход дарогай Крыжовага шляху - Віа Далароза. Наведванне францішканскага кляштара, капліца Бічавання Езуса, капліца Асуджэння, арка Ecce Homo, базыліка Lithostrotos - кляштар Сясцёр Сіёна. Наведванне базылікі Мукі Пана. Грабніца Пана. Імша. “Сцяна Плачу”. Вольны час для пакупак у кіёсках старога горада. Пераезд у гатэль на вячэру і начлег у Бэтлееме.
Дзень 5: 27.06 - Пераезд у Назарэт і св. Імша ў 10.00 - Назарэт – урачыстасць асвячэння мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай
Пасля Імшы наведванне базылікі Звеставання і касцёла св. Юзафа на месцы дома святога Юзафа і майстэрні, а затым калодзеж Марыі, нацыянальнага парка - Сепфорыс - гістарычная сталіца Галілеі, размешчаная ў 6 км на паўночны захад ад Назарэта. У цяперашні час - археалагічны помнік і нацыянальны парк у Ізраілі, а затым касцёл св. Ганны - радзіма Панны Марыі. Пераезд у Кану Галілейскую - месца першага цуду, дзе ўдзельнікі могуць аднавіць шлюбныя абяцанні. Пасля сняданку выезд да гары Табор. Вяртанне ў гатэль на вячэру і начлег. Назарэт
Дзень 6: 28.06 - Гара Благаслаўленняў - Табха – Галілея
Сняданак. Табха, касцёл цудоўнага памнажэння хлеба і Гара Благаслаўленняў, дзе Езус прамовіў Нагорнае казанне. Імша. Пераезд на возера Генісарэт і ў адпаведнасці з пажаданнямі ўдзельнікаў прагулка на караблі па возеры за дадатковую плату. На беразе Галілейскага возера магчымасць купіць абед - рыба св. Пятра. Кафарнаум - дом св. Пятра. Наведванне раскопак на месцы дома св. Пятра. Наведванне касцёла першынства св. Пятра, праваслаўнага храма 12 апосталаў. Вячэра і начлег у Назарэце.
Дзень 7: 29.06 - Мёртвае мора – Бэтанія - над Ярданам – Бэтлеем
Сняданак. Праезд праз Юдэйскую пустыню на раку Ярдан да месца хросту Езуса Хрыста – магчымасць акунуцца і аднавіць хрышчэнне, св. Імша. Ерыхон – панарама гары Спакусаў, крыніца Елісея, смакоўніца Закхея. Мёртвае мора. Купанне на Мёртвым моры. Выезд у Бэтанію. Імша ў касцёле Лазара, Марты і Марыі. Начлег і вячэра ў Бэтлееме.
Дзень 8: 30.06 Карамель - Яффа – аэрапорт Бэн-Гурыён - Тэль-Авіў – Мінск
Калі будзе час – Прыморская Кейсарыя – горад Ірада Вялікага, рымскі тэатр і акведукт; Гара Кармэль - Храм Маці Божай Зоркі мора і грот прарока Іллі. Імша. Пераезд ў Яффу - наведванне касцёла св. Пятра, стары горад, старажытныя раскопкі, дом Сымона-гарбара, панарама Тэль-Авіва.
Выезд у аэрапорт Бэн-Гурыён – 20.30. Пашпартны кантроль і мытня. Вылет з Тэль-Авіва ў 23.00. Палёт - B2 744
Дзень 9: 30.06 – Мінск
Прылёт у Мінск - 02.45
Пасля прылёту кожны самастойна дабіраецца дадому. (AG)
|