У лучайскай парафіі пройдзе свята ў гонар св. Ганны |
Анонсы
|
21.07.2014 11:53 |
Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае на фэст у гонар святой Ганны. Свята адбудзецца 26 ліпеня.
У праграме:
15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту 16.00 – урачыстая Імша з сакрамэнтам канфірмацыі (узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч) 18.00 – святочная праграма з забавамі, “вёскай майстроў”, лучайскімі прысмакамі і канцэртам.
У межах святкавання сярод іншых гасцей выступяць мясцовая моладзь, гурт “Сейбіт”, бард Віктар Шалкевіч, гурт “Recha”, гурт “Laudans”, акардыяніст-віртуоз Дзмітрый Корсак, эстрадны выканаўца Іван Буслай.
Запланавана таксама фаер-шоў і феерверк. (AG)
|