Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі |
Анонсы
|
20.08.2014 11:53 |
21-22 жніўня 2014 г. у мястэчку Лагішын (Пінскі р-н) адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся. З 18 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі збіраюцца ў Баранавічах і Бярозе, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнага абраза Багародзіцы.
Вечарам 21 жніўня ў Лагішынскі санктуарый прыбываюць самыя розныя групы пілігрымаў, каб разам з усім Божым народам Пінскай дыяцэзіі святкаваць урачыстасць сваёй Нябеснай Заступніцы.
Праграма ўрачыстасцяў:
21 жніўня
18.00 – прывітанне пешых пілігрымак з Баранавіч, Бярозы і іншых мясцін; 21.00 – урачыстая святая Імша (на беларускай мове) на плошчы перад санктуарыем Маці Божай і святочная працэсія з абразом Каралевы Палесся; - канцэрт рэлігійных спеваў; - начное малітоўнае чуванне ў санктуарыі перад абразом Маці Божай Лагішынскай
22 жніўня
07.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі; 08.00 – святая Імша (на польскай мове) перад цудатворным абразом Маці Божай; 10.00 – урачыстая святая Імша (на беларускай мове) у гонар Маці Божай Каралевы Палесся; 12.00 – магчымасць пераезду пілігрымаў спецыяльнымі аўтобусамі ў Пінск. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.