У Беларусі пройдзе Ружанцовы Кангрэс (+праграма) |
Анонсы
|
30.09.2014 13:40 |
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 56-м пленарным пасяджэнні
прыняла рашэнне аб правядзенні ў Беларусі, у межах Года малітвы,
Ружанцовага Кангрэсу. к Кангрэс будзе складацца з чатырох частак у адпаведнасці з часткамі малітвы Ружанца: па адной — у кожнай дыяцэзіі. - 4-5 кастрычніка – у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (І частка)
- 11-12 кастрычніка – у Віцебскай дыяцэзіі (ІІ частка)
- 18-19 кастрычніка – у Гродзенскай дыяцэзіі (ІІІ частка)
- 25-26 кастрычніка – у Пінскай дыяцэзіі (IV частка)
Мінск, 4-5 кастрычніка 2014 г.
4 кастрычніка (Чырвоны касцёл)
- 17.00 – пачатак кангрэсу. Прывітанне ўдзельнікаў
- 17.15 – сустрэча ружанцовых колаў архідыяцэзіі
- канферэнцыя
- фармацыйная сустрэча і аднаўленне малітоўных абяцанняў
- пакутнае набажэнства
- магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
- 19.00 – урачыстая святая Імша.
- 20.00 – Ружанец з разважаннямі падчас працэсіі вакол касцёла (5 прыпынкаў)
- І таямніца – Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
- ІІ таямніца – Адведзіны Найсвяцейшай Паннай Марыяй св. Альжбеты
- ІІІ таямніца – Нараджэнне Езуса Хрыста
- ІV таямніца – Ахвяраванне Хрыста ў святыні
- V таямніца – Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні
- 20.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту (у касцёле)
- Літанія да Маці Божай
- благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
5 кастрычніка (архікатэдра)
- 11.00 – І частка Ружанца (на польскай мове) - вернікі
- 11.30 – святая Імша на польскай мове
- 13.00 – святая Імша на беларускай мове
- выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
- І частка Ружанца (на беларускай мове)
- Літанія да Маці Божай
- благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
Віцебск, 11-12 кастрычніка
Ружанцовыя набажэнствы ў гэтыя дні запланаваныя ў кожнай парафіі Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі будуць маліцца ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце.
Гродна, 18-19 кастрычніка
18 кастрычніка (парафія Святой Сям'і ў Лідзе) - 10. 30 — прывітанне ўдзельнікаў;
- канферэнцыя «Ружанец — інструмент малітвы і духоўная зброя XXI стагоддзя»
- 11.15 — выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец (частка балесная):
- І таямніца — малітва Езуса ў садзе Аліўным (рыхтуюць дзеці)
- ІІ таямніца — бічаванне Езуса (рыхтуе моладзь)
- III таямніца — укаранаванне Езуса цернем (рыхтуюць жанчыны)
- IV таямніца — Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую (рыхтуюць мужчыны)
- V таямніца — укрыжаванне і смерць Езуса (рыхтуюць сем'і)
- 12.30 — cвятая Імша
- асвячэнне ружанцаў і памятак малітоўнай сустрэчы
- пасілак
- 14.30 — час сведчанняў: «Роля ружанцовых колаў у духоўным фарміраванні парафіі»
- прэзентацыя парафіяльных ружанцовых колаў (паводле заяўкі)
- благаслаўленне і раз’езд удзельнікаў
Рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-пабрыгідскі): - 19.00 — святая Імша
- Ружанец моладзі праз SKYPE (Гродна-Ліда (Фара)-Гудагай-Воранава-Навагрудак)
19 кастрычніка (усе парафіяльныя касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі): Сумесная малітва Ружанца ўсіх ружанцовых колаў у інтэнцыях духоўных плёнаў малітоўнай сустрэчы ў Гродзенскай дыяцэзіі - 12.00 — святая Імша ў гродзенскім катэдральным касцёле Францішка Ксаверыя:
- асвячэнне ружанцаў і памятак сустрэчы
- выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец (частка балесная):
- І таямніца — малітва Езуса ў садзе Аліўным, праводзіць парафія Св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
- ІІ таямніца — бічаванне Езуса, праводзіць парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
- III таямніца — укаранаванне Езуса цернем, праводзіць парафія Маці Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
- IV таямніца — Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую, праводзіць парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
- V таямніца — укрыжаванне і смерць Езуса, праводзіць парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак)
- акт пасвячэння Гродзенскай дыяцэзіі ў апеку Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Ружанца
- благаслаўленне і заканчэнне
Пінск, 25-26 кастрычніка
Праграма будзе дададзена пазней (AG)
|