Паведамленне і распараджэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб Малітоўнай сустрэчы з нагоды ўшанавання св. Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі |
Іерархі |
01.10.2014 12:14 |
Паважаныя дыяцэзіяне! Дарагія вернікі! Браты і сёстры ў Хрысце Пану! З нагоды Года малітвы ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і ў сувязі з ружанцовым месяцам, заклікаю, каб 18 і 19 кастрычніка была ўрачыста праведзена Малітоўная сустрэча з нагоды ўшанавання св. Ружанца. Запрашаю да ўдзелу ў гэтай сустрэчы ўсіх вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, а асаблівым чынам членаў жывога Ружанца і прадстаўнікоў парафіяльных ружанцовых колаў разам з пастырамі і адказнымі: 18 кастрычніка — у касцёле Святой Сям'і ў Лідзе ў 10.30 і 19 кастрычніка — у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў 12.00. На плённае перажыванне месяца сумеснай малітвы на ружанцы і Малітоўную сустрэчу ад усяго сэрца благаслаўляю + Аляксандр Кашкевіч, Прашу пробашчаў і адміністратараў Гродзенскай дыяцэзіі зачытаць гэтае распараджэнне і паведамленне 12 кастрычніка ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі падчас парафіяльных нядзельных аб'яў. |