Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Шуміліне
Анонсы
03.10.2014 17:07

18 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне арганізоўваецца дзень засяроджанасці для моладзі.

 

Праграма:

  • 17.00 — прагляд фільма
  • 18.30 — вячэра (у выпадку добрага надвор’я будзе пры вогнішчы за кляштарам), час на знаёмства
  • 19.30 — канферэнцыя
  • 20.15 — праца ў групах
  • 21.00 — прадстаўленне працы ў групах у творчай форме (сцэнкі, пантамімы і г.д.)
  • 21.45 — пачатак адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, духоўныя размовы)
  • 23.15 — святая Імша
  • 0.00 — магчымасць індывідуальнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту да раніцы ў выбраны для сябе час
Удзельнікам неабходна ўзяць спальнікі і карыматы.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.