Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Маладзечне пройдзе ІІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў Беларусі
Анонсы
22.11.2014 15:52

У Маладзечне 24 лістапада пройдзе III Чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі.

Як паведаміў карэспандэнту Catholic.by кс. Павел Салабуда, адзін з арганізатараў турніру, сярод удзельнікаў чэмпіянату будзе прадстаўлена кожная дыяцэзія.

План турніра:

12.00 — святая Імша (парафія Св. Казіміра ў Маладзечне)
14.00 — цырымонія адкрыцця і пачатак гульняў (Лядовы Палац)
19.00 — цырымонія закрыцця і ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

Карта даезду тут 

Турнір у Маладзечне ўжо трэці па ліку чэмпіянат па міні-футболе для святароў, які пройдзе ў Беларусі. І Чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў Беларусі праходзіў у Лідзе, ІІ Чэмпіянат -- у Лепелі. Два гады запар пераможцамі станавілася футбольная каманда Гродзенскай дыяцэзіі.

24-28 лютага 2014 г. у Беларусі праходзіў VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У чэмпіянаце прымалі ўдзел каманды Беларусі, Аўстрыі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Казахстана, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чарнагорыі. Пераможцамі турніру тады сталі палякі.

Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.