Сустрэча настаяцеляў манаскіх ордэнаў пройдзе ў Бараўлянах |
Анонсы |
20.10.2014 14:39 |
Сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі пройдзе 22 кастрычніка ў Бараўлянах. Дакладны адрас: п. Лясны, вул. Аляксандрава 4а. Сустрэча распачнецца ў 11.00 урачыстай святой Імшой у капліцы Маці Божай успамогі хрысціянаў пад кіраўніцтвам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які звернецца да прысутных з пастырскім словам. Працоўнае пасяджэнне, якое распачнецца адразу пасля святой Імшы, пройдзе ў будынку Моладзевага цэнтра св. Дамініка каля капліцы. Галоўнымі мэтамі сустрэчы стануць між іншым прыняцце рабочай версіі дырэктывы Канференцыі вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі, а таксама распрацоўка плану на год, прысвечаны ў Каталіцкім Касцёле кансэкраванаму жыццю. Усіх вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў у Беларусі сардэчна запрашаем прыняць удзел у сустрэчы. Ад імя каардынацыйнай камісіі кс. Віктар Гайдукевіч SDB |