Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міністранты Віцебскай дыяцэзіі сыграюць у турніры па міні-футболе на кубак біскупа Алега Буткевіча
Анонсы
26.11.2014 16:06

29 лістапада ў Паставах пройдзе турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі на кубак віцебскага ардынарыя біскупа Алега Буткевіча.

Распачнецца турнір святой Імшой у 10.00, якую будзе цэлебраваць іерарх. Потым каманды з Паставаў, Глыбокага, Мёраў і Варапаева сыграюць на спецыяльнай спартыўнай пляцоўцы каля будынка пастаўскай святыні.

Як праінфармаваў рэдакцыю catholic.by кс. Аляксандр Грыцкевіч, чакаецца, што ў спаборніцтвах прыме ўдзел каля 10 каманд.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.