Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Віцебску адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Дзённіка» святой Фаўстыны
Анонсы
08.12.2014 20:00

13 снежня ў канферэнц-зале віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28) адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнага выдання “Дзённіка” святой Фаўстыны з удзелам аўтаркі перакладу, рэдактара часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria” пісьменніцы Крыстыны Лялько.

Выхаду гэтае кнігі даўно чакалі беларускія вернікі. І не дзіўна: «Дзённік» — бестселер сусветнай містычнай літаратуры. Гэта адначасова захапляльная гісторыя адносінаў душы з Богам і падручнік цярпення, пакоры ды малітвы, шчодрае аб’яўленне Божай міласэрнасці і кніга-гімн на яе хвалу.

Пачатак прэзентацыi а 12-й гадзіне. Парафіяльная супольнасць сардэчна запрашае ўсіх жадаючых.

Глядзі таксама:

 

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.