Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Вернікі запрашаюцца на ўрачыстасць у Росіцы |
Анонсы
|
12.02.2015 15:29 |
У росiцкiм санктуарыi 21 лютага ў чарговы раз пройдзе ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі — благаслаўлёных айцоў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвіча.
11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння) 12.00 — святая Імша, пасля якой адбудзецца працэсія на месца пакутніцкай смерці святароў.
Айцы марыяне запрашаюць да ўдзелу вернiкаў з розных куткоў Беларусi.
Сёлета з нагоды Года кансэкраванага жыцця ў Росіцы збяруцца кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі.
Для вернікаў, якія будуць ехаць з Мінска, адбудзецца аўтобусная пілігрымка, якую арганізуюць айцы марыяне з мiнскай парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.