Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасці 15-й гадавіны беатыфікацыі мучаніц з Навагрудка рыхтуюцца ў Беларусі
Анонсы
04.03.2015 00:25

5 сакавіка прыпадае 15-я гадавіна беатыфікацыі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудка. 5 сакавіка 2000 года ў Рыме ў Год юбілею хрысціянства Папа Ян Павел ІІ абвясціў 11 назарэтанак з Навагрудка благаслаўлёнымі.

Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае ўсіх далучыцца да супольнай малітвы падзякі за благаслаўлёных нашых земляў.

Урачыстасці з гэтай нагоды адбудуцца:

  • 5 сакавіка — у рэктаральным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку. Імша пройдзе ў 12.00.
  • 8 сакавіка — у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Імша пройдзе ў 12.00. Таксама ў гэты дзень у гродзенскай катэдры сёстры назарэтанкі пасля кожнай святой Імшы будуць выступаць з невялікімі дакладамі пра жыццё і святасць 11 сясцёр назарэтанак.

Больш пра сясцёр-мучаніц можна пачытаць ТУТ

11 сясцёр назарэтанак былі расстраляны фашыстамі падчас вайны 1 жніўня 1943 г. у лесе каля Навагрудка. Манахіні аддалі сваё жыццё за бацькаў сем’яў і мясцовага святара кс. Аляксандра Зянкевіча.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.