Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міждыяцэзіяльнае велікапоснае начное чуванне моладзі наведае Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка
Анонсы
12.03.2015 11:20

У сувязі з візітам у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етро Параліна замест дыяцэзіяльнага велікапоснага моладзевага чування ў мінскай архікатэдры 14-15 сакавіка адбудзецца міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены. Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

rПраграма

  • 19.00 – рэгістрацыя
  • 19.45 – прадстаўленне біяграфіі кардынала П'етро Параліна
  • 20.00 – прэзентацыя дыяцэзій, размова з кардыналам П'етро Паралінам
  • 21.30 – святая Імша
  • 23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (моладзь парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску)
  • 23.30 – перапынак на пасілак
  • 00.30 – тэматычная канферэнцыя (а. Яўген Эйсмант SAC)
  • 1.00 – сцэнка (кс. Павел Шчарбіцкі SDB, парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску)
  • 2.00 – Крыжовы шлях (моладзь палатынскай парафіі ў Мінску (Уручча))
  • 3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, кс. Канстанцін Анашка)
  • 3.30 – перапынак
  • 4.30 – Песні жальбы
  • 5.00 – Ружанец – хвалебная частка (парафія ў Вілейцы, кс. Юзаф Сярпейка)
  • 5.45 – благаслаўленне на заканчэнне чування
  • 6.00 – пасілак
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.