Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Душпастырства «Open» у Гродне запрашае на чуванне «24 гадзіны для Пана»
Анонсы
09.03.2015 11:44

У адказ на заклік Папы Францішка правесці ў Вялікі пост ініцыятыву 24 ore per il Signore («24 гадзіны для Пана») душпастыр і малітоўная група моладзі Душпастырства працуючай моладзі і студэнтаў «Open» г. Гродна запрашаюць усіх жадаючых на чуванне і адарацыю, якія адбудуцца 13-14 сакавіка ў гродзенскім пабрыгідскім касцёле.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку пажылыя людзі, моладзь і дзеці.

«Не трэба недаацэньваць сілу малітвы! Ініцыятыва 24 ore per il Signore («24 гадзіны для Пана»), якая, я веру, будзе адбывацца ва ўсім Касцёле, таксама на дыяцэзіяльным узроўні, 13-14 сакавіка, павінна быць выразам гэтай патрэбы малітвы», — напісаў Папа Францішак у Пасланні на Вялікі пост 2015 года.

Праграма

13 сакавіка

7.30 — святая Імша
на працягу дня — эўхарыстычная адарацыя
17.45 — Ружанец
19.15 — святая Імша
20.00 — Крыжовы шлях
на працягу начных і ранішніх гадзін – адарацыя праслаўлення, біблійная медытацыя, малітва аб аздараўленні, цішыня, малітва пасвячэння

14 сакавіка

7.30 — святая Імша

Адрас: рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі), Гродна, вул. Маладзёжная, 2.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.