Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал П’етро Паралін узначаліць Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле
Анонсы
11.03.2015 12:00

Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам з 12 па 15 сакавіка, узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша адбудзецца 15 сакавіка, пачатак у 10.00.

Дзеці сардэчна запрашаюцца на малітву з кардыналам П’етро Паралінам.

«Бацькі, зрабіце ўсё магчымае, каб вашы дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі гэтай важнай падзеі ў жыцці нашага Касцёла!» — заклікаюць біскупы Беларусі ў звароце ККББ у сувязі з візітам Дзяржаўнага Сакратара Папы.

«Гэта вельмі важна, бо моладзь і дзеці — будучыня Касцёла, свету і нашай краіны. Карыстаючыся нагодай, я хацеў бы звярнуцца да бацькоў, заахвочваючы, каб яны разам са сваімі дзецьмі былі на гэтай Імшы. Гэта рэдкі выпадак, што другая асоба ў іерархіі Каталіцкага Касцёла, прыбывае да нас. Няхай дзеці ўбачаць кардынала, і няхай ён убачыць дзяцей, якія моляцца», — адзначыў у сувязі з гэтым Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.