Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Нядзелю Божай Міласэрнасці адбудзецца ўрачыстасць на месцы будаўніцтва новага санктуарыя |
Анонсы
|
08.04.2015 13:57 |
12 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца ўрачыстасць у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), дзе будуецца санктуарый Божай Міласэрнасці.
Урачыстасць распачнецца святой Імшой а 12-й гадзіне, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас урачыстасці адбудзецца прысвячэнне нашай Радзімы Езусу Міласэрнаму і будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.