Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Будслаў з Мінска вырушыць роварная пілігрымка |
Анонсы
|
23.06.2015 17:06 |
1 ліпеня на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай вырушыць з Мінска роварная пілігрымка.
Выезд пілігрымкі – ад мінскага касцёла святых Сымона і Алены пасля святой Імшы на 9.00, якую будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Запіс у пілігрымку – у сакрыстыі мінскага касцёла святых Сымона і Алены. Папярэдняя сустрэча – 25 чэрвеня ў 19.00 там жа.
Вяртанне ўдзельнікаў пілігрымкі назад – аўтобусамі касцёла святых Сымона і Алены (з роварамі ў іх).
Для ўдзельнікаў пілігрымкі будзе арганізавана невялікае штодзённае харчаванне. З сабой абавязкова мець спальнік і, пажадана, 1 намёт на 2-3 чалавекі.
Тэлефон для даведак: +375 29 702 48 25 Аляксандр
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных». (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.