Пілігрымка «на хлебе і вадзе» сёлета вырушыць у 10-ты раз |
Анонсы |
26.06.2015 17:12 |
Сёлетняя пакутная пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай, якая вырушае ад мінскага Чырвонага касцёла, святкyе свой дзесяцігадовы юбілей. Пілігрымы пад кіраўніцтвам пробашча парафіі Свв. Сымона і Алены ксяндза дэкана Уладзіслава Завальнюка бяруць з сабою ў дарогу толькі малітоўнікі, ружанцы, добры настрой і свае інтэнцыі. Да юбілейнай пілігрымкі была выдадзена кніга «Малітва ў дарозе: замалёўкі з жыцця пілігрымаў», прысвечаная памяці Алы Невяровіч, якая сама была адной з удзельніц гэтага шляху да Будслава. 27 чэрвеня 2014 года Ала скончыла свой зямны шлях, каб распачаць новы — вечны. Неаднаразова матэрыялы і фотарэпартажы гэтай адданай Касцёлу жанчыны размяшчаліся на catholic.by, у тым ліку і з пакутных пілігрымак. Укладальніцай кнігі з'яўляецца Ядзвіга Рай.
У гэтым годзе посная пілігрымка стартуе ад Чырвонага касцёла 30 чэрвеня пасля святой Імшы ў 7.00. Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефоне: 8 017 200 44 15, альбо даслаўшы свае дадзеныя на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . (AYU) |