Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пакутная пілігрымка Мінск-Будслаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.06.2009 19:44 |
28 чэрвеня 2009 г. з мінскага касцёла святых Сымона і Алены ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе вырушыла IV Пакутная пілігрымка. Гэта так званая «галодная» пілігрымка, удзельнікі якой спажываюць толькі хлеб і ваду. Узначаліў пакутную пілігрымку яе ініцыятар кс. Уладзіслаў Завальнюк. Пасля святой Імшы на распачацце пілігрымкі вернікі атрымалі благаслаўленне і ад Архімандрыта Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі. Пасля заканчэння літургіі пробашч парафіі Святых Сымона і Алены запрасіў усіх прысутных далучыцца да пілігрымаў і прайсці разам з імі вуліцамі Мінска. Многія адгукнуліся на гэтае запрашэнне. Па дарозе адбылася супольная ружанцовая малітва. Ала Неверовіч Фота аўтара |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.