«Дзе Купалу хрысцілі?», альбо catholic.by запрашае ў Радашковічы на свята |
Анонсы
|
09.07.2015 17:30 |
Рэдакцыя catholic.by запрашае сваіх чытачоў нядзелю 12 ліпеня правесці ў мясціне, дзе ахрысцілі Янку Купалу. Гэта касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах (вул. Савецкая, 12). У планах: святая Імша, цікавыя выступы, народныя гульні і развучванне народных танцаў.
rПерадгісторыя: 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся ў сям’і Луцэвічаў сын Янка, які потым стаў свету блізкаму і далёкаму вядомы як Янка Купала. Нарадзіўся, то нарадзіўся, а вось дзе наш Янка хрысціўся? Прывезлі яго татка і мамка хрысціць у радашковіцкі касцёл. Вось так і пачалася гісторыя збаўлення чалавека, які клікаў наш народ да волі ды праўды.
Пры гэтай нагодзе у радашковіцкай гасподзе ўлетку збіраемся, ды з цікавым рукаемся!
rПраграма: - 10.00 — святая Імша
- 11.00 — інфармацыйнае кола:
Выступоўцы: - кс. Кірыл Бардонаў
- рэдакцыя часопіса "Маладосць"
- Язэп Янушкевіч (архівіст, археограф, пісьменнік)
- Марыя Барткова ( Дзяржаўны музей імя Я. Купалы ў Мінску)
- Аксана Ючкавіч (catholic.by) (магчымыя змены)
- 11.40 — народныя гульні разам з Юліяй Бажок і музыкантамі (НАН РБ)
- 12.00 — чытанне любімых вершаў Янкі Купалы (удзельнічаюць усе жадаючыя) і ўдзел у віктарыне ад Цэнтра славянскіх моў і культур (Мінск) (віктарына для самых малодшых)
- 12.30 — пачастунак (каб танцаваць хацелася – а не млелася!)
- 13.00 — зноў разам з Юліяй Бажок сабраныя развучваюць народныя танцы і танчаць
- 13.30 — заключнае слова гаспадара парафіі (кс. Аляксандр Улас) да Гаспадара і гасцей.
(AYU)
|