Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца пешая пілігрымка Масты-Рось
Анонсы
02.08.2015 10:30

8 жніўня ўпершыню адбудзецца пешая пілігрымка Масты-Рось. Пілігрымка вырушыць з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

У 7.30 адбудзецца святая Імша перад пачаткам пілігрымкі, у 8.00 – выхад.

Запіс у пілігрымку па тэлефоне:

+375 29 586 39 16+375 29 586 39 16 (МТС) – кс. Віктар

У санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) знаходзіцца цудатворная фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў. З 1618 г. у Росі ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога адбываюцца адпусты. Таксама прыгожай традыцыяй сталі харызматычныя рэкалекцыі, якія штогод летам праходзяць у Росі і склікаюць тысячы вернікаў.

Цуды, звязаныя з фігурай Езуса Журботнага ў касцёле ў Росі, пачаліся з падзеі, калі сляпая жанчына паспавядалася перад фігурай падчас ранішняй святой Імшы, мяркуючы, што перад ёю святар, і атрымала адпушчэнне грахоў. Калі ксёндз, які ўдзяляў ёй Камунію, спытаў, у каго яна спавядалася, жанчына адказала: «Той спавяднік, які сядзіць у бабінцы, выслухаў споведзь і, калі даў мне адпушчэнне, — пачала бачыць». Факт споведзі пацвердзілі ўсе прысутныя на Імшы людзі, і з таго часу цуды і звязаныя з гэтым ласкі пачалі пашырацца сярод вернікаў парафіі і ваколіц.

Таксама з 7 па 9 жніўня адбудзецца пешая пілігрымка Свіслач – Шылавічы – Рось, а з 7 па 10 жніўня - пешая пілігрымка Гродна – Рось.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.