Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску запрашае на святкаванне 200-годдзя нараджэння св. Яна Боско
Анонсы
12.08.2015 14:47

16 жніўня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка, вул. Пляханава, 28/1) адбудзецца галоўная ўрачыстасць юбілейнага года для Салезіянскай сям’і – святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско.

Салезіянская сям’я шчыра запрашае раздзяліць радасць гэтай падзеі, прыняўшы ўдзел ва ўрачыстай святой Імшы, якую будуць канцэлебраваць біскупы і святары, і ў святочнай праграме.

Таксама для ўсіх гасцей будзе праводзіцца латарэя з каштоўнымі прызамі. Будзе аб'яўлены і ўзнагароджаны пераможца конкурсу “Песня для Дона Боско”.

Праграма святкавання ўрачыстасці:

10.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў
11.00 - урачыстая Эўхарыстыя
13.00 - супольны абед
14.00 - святочная праграма
16.30 - завяршаючае слова настаяцеля салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB

У межах падрыхтоўкі прапануецца таксама паглядзець мастацкі фільм пра св. Яна Боско па спасылцы або прыйсці на прагляд у араторый (вул. Пляхаванва, 28/1) 9 жніўня ў 15.00 ці ў салезіянскія араторыі ў Бараўлянах, Смаргоні і Дзятлаве (удакладніць праграму прагляду можна з адказнымі за араторыі на месцах).

Салезіянская сям’я перажывае зараз юбілейны год, які пачаўся адкрыццём новага араторыя ў Бараўлянах у верасні 2014 года. Набліжаецца кульмінацыйны момант святочнага перыяду – дзень нараджэння св. Яна Боско, заснавальніка Салезіянскай сям’і, настаўніка моладзі, які выйшаў да самых бедных хлопцаў, каб падзяліцца з імі любоўю Пана. Будучы святы нарадзіўся 16 жніўня 200 гадоў таму ў італьянскім мястэчку Бэккі. Пазней ён стаў святаром, сабраў вакол сябе бедную моладзь, адкрыў для яе першы араторый, навучыў маліцца, працаваць і радасна праводзіць вольны час, кожным момантам штодзённасці праслаўляючы Бога. А каб і надалей аб беднай моладзі было каму клапаціцца, святы заснаваў новую кангрэгацыю святароў, а потым сясцёр законных, і запрасіў да супрацоўніцтва таксама свецкіх людзей – салезіянаў супрацоўнікаў.

За гэты юбілейны год у жыцці Салезіянскай сям’і адбыліся наступныя падзеі:

- адкрыўся новы араторый у Бараўлянах (так пачаўся юбілейны год);
- выйшаў зборнік салезіянскіх малітваў і навэн на беларускай мове;
- праводзілася шмат творчых конкурсаў;
- у межах святкавання юбілею ўсе галоўныя салезіянскія святы праходзілі у галоўных салезіянскіх дамах па ўсёй Беларусі. На святы з’язджаліся ўсе супольнасці і моладзь з розных куткоў краіны: урачыстасць св. Яна Боско ў Смаргоні, урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў у Дзятлаве, Дзень адзінства Салезіянскай сям’і ў Жупранах, пілігрымка;
- таксама гонарам і радасцю з’яўляецца пасвячэнне новага біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, які паходзіць з Салезіянскай сям’і.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.