Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адноўленую гістарычную капліцу св. Роха асвецяць у Шабунях |
Анонсы |
11.08.2015 10:40 |
Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, 15 жніўня, у в. Шабуні Пухавіцкага раёна адбудзецца асвячэнне капліцы св. Роха.
Асвеціць капліцу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Капліца ў в. Шабуні была пабудавана ў XVIII cтагоддзі. Як кажа легенда, калі ў гэтыя месцы прыйшла эпідэмія халеры, то католікі разам з праваслаўнымі набылі абраз св. Роха, усталявалі яго ў галоўным алтары капліцы, і заразная хвароба адступіла. Святы Рох лічыцца апекуном хворых на заразныя хваробы, а таксама фармацэўтаў і ўрачоў, аб яго заступніцтве моляцца ў шпіталях, турмах і г.д. У іканаграфіі святы прадстаўлены як пілігрым з сабакам, які залізвае яго раны або бяжыць побач. (ils)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.