Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi адбудзецца ў мiнскім архікатэдральным касцёле |
Анонсы
|
11.12.2015 01:28 |
12 снежня ў мiнскім архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00 адбудзецца Імша
развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх
бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў. Аб гэтым піша
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт
Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім паведамленні.
«Святы Айцец Францiшак прызначыў Яго Эксцэленцыю
арцыбiскупа Клаўдыё Гуджэроццi, якi на працягу апошнiх чатырох гадоў
служыў Апостальскiм Нунцыем у Беларусi, Нунцыем ва Украiне.
Каталiцкi
Касцёл у Беларусi ўдзячны яму за яго ахвярнае i самаадданае служэнне ў
якасцi як прадстаўнiка Папы i ўмелага дыпламата, так i таленавiтага
пастыра, якi служыў Касцёлу i Беларусi. Дзякуючы гэтаму Касцёл
умацаваўся i стаў больш дынамiчным, а наша Бацькаўшчына атрымала новыя
магчымасцi для развiцця на мiжнароднай арэне.
Iмша развітання з
арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў,
кансэкраваных асобаў i вернiкаў адбудзецца 12 снежня 2015 г. у мiнскай
архiкатэдры Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00. Падчас яе мы будзем
дзякаваць Богу за служэнне арцыбіскупа ў Беларусi i прасiць
благаслаўлення на служэнне ў брацкай Украiне», — гаворыцца ў паведамленні. «Сардэчна запрашаю ўсiх на гэтае набажэнства», — піша Мітрапаліт Тадэвуш
Кандрусевіч. (AG)
|